Свет66

У Дзвінску (Даўгаўпілсе) чэмпіён па трыятлоне спаліў сябе, паклаўшы запіску з сімволікай Ісламскай дзяржавы

У Латвіі вядомы ў мінулым спартовец Зміцер Калінін скончыў жыццё самагубствам у даўгаўпілскім парку Дубровіна, здзейсніўшы акт самаспалення. Трагедыя адбылася ў ноч на 26 кастрычніка, аднак у СМІ інфармацыя трапіла толькі цяпер, паведамляе Delfi.

Дзяржаўная пажарна-выратавальная служба горада Даўгаўпілс атрымала выклік у 00:16 па мясцовым часе на вуліцу Рыгас, аднак на месцы здарэння, ля помніка Вечнага агню ў парку Дубровіна, ратавальнікі выявілі толькі труп абгарэлага чалавека. Пазней стала вядома, што загінулым быў чэмпіён Латвіі 2005 года па трыятлоне — 29-гадовы Калінін.

У цяперашні час праваахоўныя органы Латвіі вывучаюць абставіны здарэння. Па словах старшага спецыяліста Латгальскага рэгіянальнага ўпраўлення паліцыі Ксеніі Бяловай, расследаванне ўжо пачалося. Чакаецца, што ў найбліжэйшы час будзе праведзена экспертыза, аднак на дадзены момант няма падстаў меркаваць, што Калінін памёр гвалтоўнай смерцю, адзначае Бялова.

Знаёмыя Калініна ў размове з журналістамі ўжо распавялі, што ў апошні час у былога спартоўца былі заўважаныя праблемы з псіхічным здароўем і паводзінамі ў грамадскіх месцах. Так, напрыклад, гэтым летам паліцэйскія затрымлівалі Калініна ў цэнтры горада, калі ён бегаў па парку голым і палохаў людзей.

Адзначым, што перад сыходам з жыцця Калінін размясціў на сваёй старонцы ў сацсетцы Facebook некалькі малюнкаў з сімволікай «Ісламскай дзяржавы» і паведамленне, у якім ён з выкарыстаннем нецэнзурных выразаў аблаяў дзейны сусветны парадак.

«Дарагія сябры, браты, сёстры я рады вітаць кожнага прыстойнага чалавека, незалежна ад канфесіі, прафесіі, нацыянальнасці, колеру скуры, разрэзу вачэй або якіх-небудзь іншых прыкмет. Калі Вы чытаеце гэта паведамленне, смела будзьце ўпэўненыя, што працэс запушчаны і зваротнага шляху ўжо няма», — так Калінін пачаў адно з сваіх апошніх паведамленняў, адзначаюць журналісты.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Фестываль «Браслаўскія зарніцы» сёлета ўсё-такі адбудзецца

У Еўропе перастануць працаваць карткі MasterCard Альфа-банка і Белгазпрамбанка1

«У свой час я зрабіў памылку». Трохразовы футбаліст года Беларусі Ігар Стасевіч запісаў пакаяннае відэа13

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік3

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць