Свет1818

У Польшчы адкрылі храм, закладзены ў XVIII стагоддзі ФОТА

У Варшаве адбылася першая імша ў Храме Провіду Божага, дэкларацыя аб будаўніцтве якога была прынятая Вялікім Соймам яшчэ ў 1791 годзе, паведамляе Радыё Польшча. 

AFP

У пятніцу 11 лістапада тысячы людзей узялі ўдзел у першай імшы ў Храме Провіду Божага. Імша стала пачаткам урачыстасцяў, прымеркаваных да 98-годдзя аднаўлення Польшчай незалежнасці. У цырымоніі ўзялі ўдзел першыя асобы дзяржавы, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэм'ер-міністр Беата Шыдла.

Літургічная служба пачалася з выканання дзяржаўнага гімна. Кардынал Казімеж Ныч у сваёй прамове адзначыў, што дня адкрыцця храма палякі чакалі больш за 200 гадоў. Дэкларацыя аб будаўніцтве царквы была прынятая Вялікім Соймам ў 1791 годзе праз два дні пасля прыняцця Канстытуцыі 3 мая.

PAP

Было шмат спробаў выканаць абяцанне, але яны не ўвянчаліся поспехам. У 1998 годзе, па ініцыятыве прымаса Польшчы, кардынала Юзафа Глемпа, Сейм зноўку пацвердзіў сваё рашэнне ад 1791 года. Для будаўніцтва было выбранае месца ў цэнтры варшаўскага раёна Вілянаў. У новым конкурсе перамог праект прафесара Марка Будзыньскага.

Храм Провіду Божага мае форму куба з купалам. У верхнім храме размешчаныя алтары і капліцы, прысвечаныя важным падзеям у гісторыі Польшчы. Ніжні храм з'яўляецца свайго роду польскім Пантэонам — месцам пахавання выбітных палякаў, напрыклад, тут пахаваны святар Ян Твардоўскі і апошні прэзідэнт Польшчы ў выгнанні Рышард Качароўскі, які загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам.

PAP

Акрамя таго, на базе культурна-рэлігійнага Цэнтра Провіду Божага будзе створаны музей папы Яна Паўла II і прымаса Польшчы кардынала Стэфана Вышынскага. Адкрыццё музея запланаванае на восень 2018 года.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць