Эканоміка99

Лукашэнка прапанаваў кіраўніку нямецкай кампаніі інвеставаць у «Магілёўхімвалакно»

Аляксандр Лукашэнка 21 лістапада на сустрэчы ў Мінску з кіраўніком «ІПС Інжынірынг Кансалтынг», кіраўніком групы кампаній «ІПС Груп» Енсам Хенкелем абмеркаваў магчымасці ўдзелу нямецкай кампаніі ў развіцці ААТ «Магілёўхімвалакно», паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

«Мы заўсёды з вялікім задавальненнем ідзём на сумесныя праекты з прадстаўнікамі германскага бізнесу, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Ведаю вашу спецыялізацыю. Яна вельмі цікавая, таму што мы маем велізарны аб'ём перапрацоўкі нафты і нафтахімічных вытворчасцяў. Для нас вельмі важныя меркаванні вашых спецыялістаў у гэтай сферы».

На сустрэчы адзначалася, што ў хуткім часе нямецкі інвестар сумесна з беларускай кампаніяй, магчыма, будзе рэалізоўваць адзін з найважнейшых праектаў, заснаваны на высокіх тэхналогіях, піша БелаПАН.

«Я нядаўна быў на вытворчым аб'яднанні» Магілёўхімвалакно». Там шэраг пытанняў, мы паставілі перад сабой мэту да 2020 года мець зусім іншае, новае прадпрыемства», — сказаў Лукашэнка. Ён прапанаваў стварыць там самую сучасную вытворчасць па існуючаму плана.

«Улічваючы, што вы інжынірынгавая і кансалтынгавая кампанія, будзем зыходзіць з таго, які прадукт мы будзем вырабляць на тых ці іншых прадпрыемствах і які ён будзе запатрабаваны на рынках. Гэтае пытанне павінна быць самым галоўным у нашым супрацоўніцтве, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Мы гатовыя працаваць з кампаніяй».

ААТ «Магілёўхімвалакно» з'яўляецца адзіным у Беларусі буйным вытворцам дыметылтэрэфталату, поліэфірнага грануляту ПЭТ, у тым ліку харчовай, поліэфірных валокнаў і нітак і асноўным пастаўшчыком сыравіны для лёгкай прамысловасці краіны. Больш за 65% вырабленай прадукцыі пастаўляецца на знешнія рынкі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве24

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Былога ветэрынара з Барысава пакусаў бяздомны сабака, але да дактароў мужчына не пайшоў6

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў5

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве24

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць