Спорт77

У Беларусі створаны банк ДНК элітных спартсменаў

Банк ДНК элітных спартсменаў створаны ў Беларусі. Пра гэта паведаміў галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшыня Беларускага таварыства генетыкаў і селекцыянераў Аляксандр Кільчэўскі сёння на III Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Генетыка і біятэхналогія XXI стагоддзя: праблемы, дасягненні, перспектывы».

Аляксандр Кільчэўскі расказаў, што навукоўцы пратэсціравалі больш як 500 спартсменаў 30 нацыянальных каманд Беларусі.

ДНК-пашпартызацыю спартсменаў ажыццяўляюць у лабараторыі генетыкі чалавека, якая функцыянуе ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук. ДНК-пашпартызацыя праводзіцца па комплексе 20 асноўных генаў, што істотна ўплываюць на стан апорна-рухальнага апарату, вынослівасць, скорасць, сілу, адаптацыю да гіпаксіі, здольнасць да аднаўлення пасля фізічных нагрузак.

Цяпер распрацаваны праграмы адбору пачынаючых спартсменаў па спартыўных напрамках: скорасна-сілавым, які патрабуе вынослівасці, гульнявым і складанакардынацыйным, якія даюць магчымасць палепшыць спартыўны адбор і спецыялізацыю.

Распрацавана таксама сістэма генетычнага тэсціравання ў спорце, што ўключае ў сябе гены, якія дэтэрмінуюць высокія спартыўныя дасягненні, а таксама абумоўліваюць схільнасць да прафесійных паталогій. Генетычнае тэсціраванне спартсменаў дае магчымасць аптымізаваць трэніровачны працэс і карэкціраваць медыка-біялагічнае забеспячэнне атлетаў, што ў выніку садзейнічае павышэнню іх рэзультатыўнасці.

Акрамя таго, распрацавана ДНК-тэхналогія вызначэння ўзроўняў актыўнасці генаў, асацыіраваных з высокімі спартыўнымі дасягненнямі. Кантроль за дынамікай экспрэсіі генаў у адказ на фізічныя нагрузкі дае магчымасць своечасова карэкціраваць праграму трэніровак і істотна палепшыць рэалізацыю спартыўнага патэнцыялу спартсмена.

У НАН Беларусі 23-25 лістапада праходзіць III Міжнародная навуковая канферэнцыя «Генетыка і біятэхналогія XXI стагоддзя: праблемы, дасягненні, перспектывы». На форуме прадстаўлены вынікі сучасных генетычных і біятэхналагічных даследаванняў навукоўцаў Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Вялікабрытаніі (Шатландыя). Мерапрыемства арганізавана з мэтай абмену вопытам і аб'яднання навуковых патэнцыялаў навукоўцаў з розных краін для вырашэння прыярытэтных задач генетыкі і селекцыі. У час работы канферэнцыі прадугледжаны правядзенне 11-га з'езда Беларускага таварыства генетыкаў і селекцыянераў (БТГіС).

З'езд БТГіС і міжнародная навуковая канферэнцыя прымеркаваны да 115-годдзя з дня нараджэння акадэміка Антона Жэбрака. З яго імем звязваюць пачатак сур'ёзных генетычных даследаванняў у Беларусі. Работы навукоўца ў галіне аддаленай гібрыдызацыі пшаніцы і эксперыментальнай поліплаідыі, пачатыя ў 30-я гады мінулага стагоддзя ў Маскве і прадоўжаныя ў 50-я гады ў Акадэміі навук Беларускай ССР, былі першымі генетычнымі даследаваннямі ў рэспубліцы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць