Грамадства4040

За адзін дзень у мінскім СІЗА расстралялі трох чалавек

Папярэдняя інфармацыі праваабаронцаў аб прывядзенні ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да Генадзя Якавіцкага падцвердзілася. Ён быў расстраляны ў СІЗА №1 г Мінска разам з Іванам Куляшом і Сяргеем Хмялеўскім 5 лістапада 2016 года.

Генадзь Якавіцкі.

Сваякі расстралянага перадалі каардынатару кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакаранння ў Беларусі» Андрэю Палудзе дакумент з Мінскага абласнога суда, які падцвярджае гэтую інфармацыю.

Відавочна, што ўсіх траіх смяротнікаў расстралялі ў адзін і той жа дзень.

Некалькі дзён таму праваабаронцам стала вядома аб тым, што ў Мінскім СІЗА №1 расстраляны асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Лідскага раёна Іван Кулеш. Мяркуемая дата прывядзення смяротнага прысуда — 5 лістапада. А 29 лістапада сваякі Сяргея Хмялеўскага паведамілі каардынатару кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэю Палудзе, што прысуд да смяротнага пакарання ў дачыненні да іх блізкага чалавека прыведзены ў выкананне.

***

Прысудам Мінскага абласнога суда ад 5 студзеня 2016 года Генадзь Якавіцкі, неаднаразова судзімы, прызнаны вінаватым у забойстве сваёй сужыцелькі, учыненым з асаблівай жорсткасцю. Раней ён быў судзімы за забойства, ухіленне ад выплаты аліментаў. На падставе п.п. 6 і 16 ч. 2 арт. 139 КК Рэспублікі Беларусь прызначаная выключная мера пакарання — смяротнае пакаранне. Калегія Вярхоўнага суда 8 красавіка не задаволіла апеляцыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Вілейкі Генадзя Якавіцкага.

Нагадаем, што Amnesty Intrnational выступіла ў абарону Генадзя Якавіцкага і распаўсюдзіла тэрміновы зварот да прэзідэнта Лукашэнкі з заклікам спыніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады паказалі, як утылізуюць кінутыя машыны ВІДЭА1

«Беларусьфільм» распачаў здымкі серыяла пра міліцыю, сцэнарый якога прабіў Кубракова на слязу11

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея ўрачыста закрыюць на рэканструкцыю

У Маскве пасажыркі, якія спазніліся на рэйс, спрабавалі дагнаць самалёт проста на лётным полі ВІДЭА3

Бяляцкі: Далучэнне да Еўрасаюза — гэта не пытанне «хачу — не хачу», гэта пытанне выжывання беларусаў як народа51

У Іўі на фестывалі памідораў прыгатавалі 9‑метровы бутэрброд1

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць