Улада1919

Надзея Саўчанка правяла ў Мінску таемныя перамовы з лідарамі «Наваросіі» 

У Мінску прайшлі таемныя перамовы паміж украінскай дэпутаткай Надзеяй Саўчанкай і лідарамі «ЛНР» і «ДНР» Платніцкім і Захарчанкам. 

Як стала вядома «Нашай Ніве» з уласных крыніц, сустрэча Саўчанкі з лідарамі сепаратыстаў адбылася ў гатэлі «Вікторыя» 7 снежня пры павышанай колькасці супрацоўнікаў у цывільным на прылеглай тэрыторыі, гасцей прывезлі на машынах з дыпламатычнымі нумарамі. 

Хто быў удзельнікам таемных перамоваў? 

Там быў Аляксандр Захарчанка, Ігар Платніцкі, нехта Міхаіл Балуеў і Андрэй Шкраба, таксама Уладзімір Рубан. Апошні — кіраўнік «Цэнтра вызвалення палонных ГА «Афіцэрскі корпус». 

Як паведамілі нам крыніцы, за Саўчанку і Рубана ў рэстаране «Вікторыі» плаціў Шкраба, за Захарчанку і Платніцкага — Балуеў. 

Некаторыя ўкраінскія выданні вінавацяць Саўчанку ў дзеяннях, што пярэчаць дзяржаўным інтарэсам Украіны ва ўгоду ўласнай палітычнай гульні. Хтосьці накручвае сваякоў палонных, што кіеўскія ўлады не аказваюць хлопцам ніякай дапамогі, таму трэба ціснуць на іх, каб дамагчыся наўпроставых перамоваў паміж кіеўскімі ўладамі і кіраўнікамі марыянеткавых «дзяржаў», піша Ліга.нэт. 

Факт таемнай сустрэчы ў Мінску выклікаў абурэнне ўкраінскіх дыпламатаў, сама Саўчанка сустрэчу ніяк не каментуе, адзначае Ліга.нэт. 

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро15

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

«Яго ўласныя дзеці адпраўляліся ў ГДР». Сузаснавальніца фонду «Дзецям Чарнобыля» пра тое, чаму яго не любіў Лукашэнка6

«Ужо ў СІЗА». За жахлівы падзеж цялят на Гомельшчыне арыштавалі кіраўніка гаспадаркі4

66‑гадовай мінчанцы прысудзілі тэрмін у калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

«Вышэйшае кіраўніцтва Беларусі ў гісторыі з Чарнобылем выявіла вышэйшы пілатаж халуйства»11

Пастаўскі малочны завод патлумачыў, чаму піша ганебную «Белоруссию» на сваіх пачках59

Ціханоўская ў гадавіну Чарнобыля: Расійская ядзерная зброя робіць беларусаў закладнікамі імперскіх амбіцый Расіі11

Чацвёрты від змей можа з'явіцца ў Беларусі праз змяненне клімату5

Беларусь накрылі снег і штармавы вецер ФОТА, ВІДЭА2

У заўзятаркі на трыбуне спынілася сэрца падчас матча «Баранавічаў» і «Дынама-Мінск»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро15

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць