Улада

Кабякоў накіраваўся з рабочым візітам у Боснію і Герцагавіну

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў накіраваўся з рабочым візітам у Боснію і Герцагавіну для ўдзелу ў пасяджэнні кіраўнікоў урадаў дзяржаў — сяброў Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ), якое пройдзе ў Сараеве 13 снежня. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар кіраўніка беларускага ўрада Уладзіслаў Сычэвіч.

Андрэй Кабякоў выступіць з дакладам аб прыярытэтах старшынства Беларусі ў ЦЕІ ў 2017 годзе.

Праграмай рабочага візіту запланаваныя двухбаковыя сустрэчы прэм'ер-міністра з кіраўнікамі ўрадаў, якія будуць удзельнічаць у пасяджэнні.

Цэнтральнаеўрапейская ініцыятыва — рэгіянальнае аб'яднанне, у склад якога ўваходзяць 18 дзяржаў: Албанія, Аўстрыя, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Венгрыя, Італія, Македонія, Малдова, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Харватыя, Чэхія, Чарнагорыя і Украіна. Беларусь далучылася да аб'яднання ў чэрвені 1996 года. ЦЕІ адыгрывае ролю важнага форуму для развіцця ўзаемадзеяння дзяржаў Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы ў сферах трансгранічнага супрацоўніцтва, энергетыкі, транспарту, навукі і тэхналогій, адукацыі, культуры, малога і сярэдняга бізнесу, сельскай гаспадаркі, аховы навакольнага асяроддзя і інш. У 2016 годзе старшынства ў ЦЕІ ажыццяўляе Боснія і Герцагавіна. У наступным годзе старшынства пяройдзе Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў10

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Маці прапагандыста Ігара Тура Лукашэнка даў медаль Францыска Скарыны7

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot9

У мінскае метро не пусцілі мужчыну з рулонам лінолеуму. Ці законна гэта?4

У Беларусі распрацавалі рэцэпт марозіва са смакам піва

Залужны: Не варта лічыць, што Расія ўжо прайграла вайну7

«Найгоршы ва ўсёй Беларусі». Жыхары Слоніма раскрытыкавалі адказ райвыканкама пра чыгуначны пераезд1

Прапагандыстка Сіманьян заклікала расіян супакоіцца наконт дэфіцыту бензіну і нагадала, што ёсць яшчэ прадуктовыя карткі13

У Светлагорскім раёне малое дзіця з’ела бабуліну таблетку і памерла8

Каранік заклікаў ездзіць на метро і паказаў прыклад13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў10

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць