Улада8383

Мінабароны патлумачыла, навошта ў Барысаве прызыўнікі прысягалі СССР

10 снежня на цэнтральнай плошчы Барысава адбылася ўрачыстая цырымонія прыняцця прысягі. Перад прыняццем прысягі Беларусі, у якой узяло ўдзел каля 300 навабранцаў, сімвалічную прысягу СССР прынялі хлопцы, апранутыя ў савецкую форму.

Ініцыятар перформанса — камандуючы войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Аляксандр Вальфовіч, ураджэнец Казані, выпускнік Маскоўскай вышэйшай агульнавайскавой вучэльні і Вайсковай акадэміі Генштаба Расіі.

«Была задача паказаць падчас цырымоніі прыняцця прысягі пераемнасць пакаленняў. Сёння, як бы на імгненне зазірнуўшы ў легендарнае мінулае, мы паказалі, як прымалі прысягу нашы прадзеды і дзяды ў далёкім 1918 м і 1941 годзе, як прымалі яе ў часы Савецкага Саюза. І ўслед за імі, выконваючы пераемнасць пакаленняў абаронцаў Айчыны, прынеслі ўрачыстую клятву на вернасць нашай Радзіме — Рэспубліцы Беларусь — і нашы вайскоўцы. Я думаю, што гэта мерапрыемства стане добрай традыцыяй. Змацаваўшы словы клятвы ўласнаручным подпісам, маладыя воіны Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі ў складаных умовах адстаялі незалежнасць маладой савецкай дзяржавы. Менавіта з гэтымі словамі нашы бацькі і дзяды ішлі ў бой з фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Не парушыўшы клятвы, ступілі ў бяссмерце ў гарах далёкага Афганістана нашы землякі», — цытуе словы Вальфовіча «Беларуская ваенная газета».

«Наша Ніва» спытала ў начальніка ўпраўлення інфармацыі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Міністэрства абароны Уладзіміра Макарава, навошта ўсё гэта было трэба. 

«Магу запэўніць, што прысяга на вернасць беларускаму народу была прынятая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, прысягалі па-беларуску і па-расейску, — пачаў Макараў. — А перад гасцямі і новым папаўненнем была паказана рэканструкцыя рытуала вайсковай прысягі салдатамі розных перыядаў XX стагоддзя. Рэканструкцыя была менавіта для гасцей, было падкрэслена, што нашыя бацькі і дзеды шлі ў бой з фашысцкімі захопнікамі ў часы Другой сусветнай вайны». 

У чым ідэалагічная карысць прысягі СССР, Макараў патлумачыць не здолеў, але падкрэсліў іншае. 

«Ні ў каго не павінна быць сумневаў, што незалежнасць, тэрытарыяльная цэласнасць, суверэнітэт Беларусі будзе забяспечаны усёй сістэмай нацыянальнай бяспекі, у тым ліку — Узброенымі сіламі», — падсумаваў ідэолаг Мінабароны. 

Каментары83

Цяпер чытаюць

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі21

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю49

Украінскай СПА не ўдалося збіць ніводнай балістычнай ракеты: патрэбныя ракеты для Patriot15

Мікалай Статкевіч анансаваў зборнік сваіх турэмных эсэ3

Мікіта Залатароў: Было дзіка — проста выйсці ў горад і бачыць людзей у звычайнай вопратцы20

У Мінску пяцікласніца аддала махлярам больш за $10 тысяч з бацькоўскіх ашчаджэнняў1

Увесь Крым застаўся без святла3

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка3

Мост цераз Свіслач каля плошчы Перамогі закрылі на рэканструкцыю2

МНС папярэдзіла беларусаў пра навальніцы і штармавы вецер у панядзелак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі21

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць