Улада88

Кабякоў: Старшынства ў ЦЕІ паспрыяе ўключэнню Беларусі ў еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы

Старшынства ў ЦЕІ не толькі адкрывае дадатковыя магчымасці для ўключэння Беларусі ў еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы, але таксама будзе спрыяць геаграфічна больш збалансаванаму падыходу ў дзейнасці арганізацыі.

Пра гэта заявіў 13 снежня прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні кіраўнікоў урадаў краін — удзельніц Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ), якое прайшло ў Сараеве, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.

«Пры ажыццяўленні гэтай важнай ролі Беларусь мае намер забяспечыць належную зладжанасць і паслядоўнасць у працы арганізацыі з улікам інтарэсаў усіх яе краін-удзельніц», — дадаў Кабякоў.

«Беларусь прыкладзе ўсе магчымыя намаганні для ўмацавання ролі ЦЕІ ў якасці «пункта сыходжання» розных інтэграцыйных платформаў і працэсаў у Еўропе, — адзначыў прэм'ер-міністр. — Беларусь перакананая ў значнасці і запатрабаванасці Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы для нашых краін і нашых грамадзян. У сувязі з гэтым мы нацэленыя і гатовыя ўнесці свой уклад у сумесныя намаганні па яе развіцці».

На думку Кабякова, ЦЕІ павінна працягваць выступаць у якасці злучальнага звяна паміж рознымі інтэграцыйнымі платформамі і субрэгіёнамі, якія гістарычна склаліся ў Еўропе. Сёння яна злучае краіны Еўрапейскага саюза, Заходніх Балкан і Усходняй Еўропы на аснове ідэі аб'яднанай, мірнай і моцнай Еўропы.

«Наша арганізацыя павінна заставацца ключавым партнёрам Еўрапейскага саюза ў імплементацыі макрарэгіянальных стратэгій і прасоўванні больш шырокай еўрапейскай інтэграцыі, — сказаў прэм'ер. — ЦЕІ валодае ўсім неабходным патэнцыялам і вопытам для садзейнічання ў дасягненні асноўных мэт абноўленай Еўрапейскай палітыкі суседства».

Перш за ўсё размова ідзе аб стабілізацыі рэгіёну праз эканамічнае развіццё, стварэнне новых пунктаў росту, забеспячэнне больш шырокай інфраструктурнай злучальнасці і мабільнасці, дадаў ён. Гэта таксама можа сыграць важную ролю ва ўмацаванні «ўсходняга вымярэння» ў дзейнасці арганізацыі.

Цэнтральнаеўрапейская ініцыятыва (ЦЕІ) — рэгіянальнае аб'яднанне, створанае ў 1989 годзе. Цяпер у склад ЦЕІ ўваходзяць 18 дзяржаў: Албанія, Аўстрыя, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Венгрыя, Італія, Македонія, Малдова, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Харватыя, Чэхія, Чарнагорыя і Украіна. Беларусь далучылася да ЦЕІ на паўнапраўнай аснове ў чэрвені 1996 года.

У 2016 годзе ў ЦЕІ старшынствуе Боснія і Герцагавіна, у 2017-м старшынства будзе перададзена Беларусі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

«Плача і баіцца спаць па начах». Маці першакласніцы абурылася, што дзецям у 6 гадоў расказвалі, як у Хатыні спальвалі людзей28

Упершыню ў Беларусі: дольшчыкі «Мінск-Свету» падалі калектыўны пазоў супраць забудоўшчыка3

Мадзьяр запатрабаваў адстаўкі прэзідэнта Венгрыі8

Вось як еўрапейцы і Канада будуць дзейнічаць, калі ЗША выйдуць з НАТА29

На Гродзеншчыне затрымалі правяраючых — яны бралі хабар за зніжэнне штрафаў3

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман3

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць