Свет88

Белы дом: За хакерскімі нападамі на Дэмпартыю стаіць асабіста Пуцін

У адміністрацыі прэзідэнта ЗША заявілі, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін мог прымаць непасрэдны ўдзел у хакерскай аперацыі, якая мела мэтай ўмяшальніцтва ў выбарчы працэс у Злучаных Штатах.

Getty Images

Дарадца тагачаснага прэзідэнта Барака Абамы Бэн Роўдс заявіў, што Пуцін жорстка кантралюе любыя аперацыі, што выконваюцца расійскім урадам, з чаго вынікае, што ён быў у курсе таго, што адбываецца.

«Усё, што нам вядома, пра тое, як дзейнічае Расія, і як Пуцін кантралюе свой урад, паказвае на тое, што, зноў-такі - калі вы вядзеце гаворку аб маштабным электронным умяшанні накшталт гэтага, — то мы гаворым аб самых высокіх паверхах ўлады», - сказаў Роўдс.

«І ў канчатковым выніку Уладзімір Пуцін з'яўляецца афіцыйнай асобай, адказнай за дзеянні расійскага ўрада», — дадаў дарадца Барака Абамы.

Прэс-сакратар Белага дома Джош Эрнэст дадаў, што, на яго думку, факт удзелу ў гэтым Пуціна цалкам відавочны.

Расійскія афіцыйныя асобы шматкроць заяўлялі пра сваю недатычнасць да хакерскіх нападаў.

У чацвер у Крамлі чарговы раз з абурэннем адкінулі здагадкі пра тое, што Пуцін дырыжыраваў узломам і выкраданнем дадзеных у надзеі аказаць уздзеянне на вынік выбараў прэзідэнта ЗША.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам5

Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах3

Стала вядома, якую патэнцыйную здзелку абмяркоўваюць ЗША і Іран2

У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна1

«Белшына» просіць абараніць яе ад канкурэнцыі з боку кітайцаў4

Лукашэнка: Трамп паказаў усяму свету і сапраўднае аблічча ЗША, і абмежаванасць магчымасцяў ЗША31

У беларускай Вікіпедыі больш не могуць хаваць праўкі ў палітычных артыкулах. Чаму так адбылося і чым гэта пагражае?4

У Германіі зноў пачынаюць аперацыю па ратаванні гарбатага кіта Цімі. Паўмесяца таму на яго ўжо махнулі рукой1

«Там трындзец!» Як амапаўцы не хацелі, каб іх камандзірам была пераможца міліцэйскага конкурсу прыгажосці — зліў размоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць