Здарэнні22

У Бабруйску дырэктара прадпрыемства абвінавачваюць у фіктыўным працаўладкаванні чатырох чалавек

Дырэктара бабруйскага прадпрыемства па аказанні паслуг насельніцтву будуць судзіць за буйны крадзеж, дапамогу ў махлярстве і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Жанчыну выкрылі ў фіктыўным працаўладкаванні чатырох чалавек, паведамляе Следчы камітэт.

Следства лічыць, што 50-гадовая жанчына з ліпеня 2007 года па красавік 2016 года загадвала падначаленым складаць дакументы для фіктыўнага працаўладкавання на прадпрыемства чатырох чалавек, якім быў патрэбны працоўны стаж.

Дзеянні абвінавачванай пацягнулі неабгрунтаванае павелічэнне працоўнага стажу, які ўлічваецца пры прызначэнні пенсіі. Аднаму з чатырох чалавек была прызначаная пенсія па ўзросце за работу з асабліва шкоднымі і асабліва цяжкімі ўмовамі працы.

Пры гэтым дырэктар амаль 10 гадоў атрымлівала заробак, налічаны аднаму з фіктыўна працаўладкаваных чалавек.

Нанесеную шкоду прадпрыемству ацанілі больш чым у 10,5 тысячы рублёў, фонду сацыяльнай абароны — больш за 2,5 тысячы рублёў. Усю шкоду абвінавачваная кампенсавала.

Дырэктар знаходзіцца пад вартай.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові4

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Усе навіны →
Усе навіны

Наталля Дуліна зарэгістравала ў Літве ІП і вядзе анлайн-курсы італьянскай мовы. А яшчэ змагла дабіцца выплаты пенсіі

Ціханоўская расказала, пра што пагаварыла з Коўлам2

Джон Коўл сазваніўся са Святланай Ціханоўскай10

Суд Еўрасаюза адмяніў санкцыі супраць Міхаіла Гуцэрыева8

На ўсходзе Францыі людзей устрывожыў п'яны алень ВІДЭА4

У Маскве забаранілі публікаваць інфармацыю пра наступствы ўкраінскіх удараў — акрамя афіцыйнай3

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты35

Аварыю на чыгунцы ў Белгарадскай вобласці справакавала расійская бомба

Стварылі дзяржаўную камісію для перапісвання падручнікаў па гуманітарных прадметах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові4

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць