Эканоміка33

Сурыкаў: Нафтагазавая спрэчка будзе вырашана найбліжэйшымі днямі

Дакумент аб вырашэнні нафтагазавай спрэчкі паміж Беларуссю і Расіяй будзе падпісаны найбліжэйшымі днямі, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 20 снежня расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў, піша БелаПАН.

Паводле яго слоў, дакумент будзе мець на ўвазе аднаўленне паставак нафты ў ранейшых аб'ёмах, а таксама аплату энерганосьбітаў у межах дзейных кантрактаў.

«Нафтагазавыя пытанні — яны ва ўсіх на вуснах. Як я ўжо казаў, ёсць разуменне падыходаў да вырашэння гэтай спрэчкі. Дрэнна, што яна пачынала вырашацца сілавым шляхам і не ў прававым полі, вось галоўная дэталь гэтых недамоўленасцяў. Дасягнутае паразуменне», — заявіў дыпламат.

Журналісты нагадалі Сурыкаву, што 15 снежня ён анансаваў вырашэнне нафтагазавай спрэчкі да 20 снежня. «Дваццатае чысло, не дваццатае… Але найбліжэйшымі днямі ў любым выпадку будзе падпісаны адпаведны дакумент, які здыме ўсе рознагалоссі. У Беларусь адновіцца пастаўка нафты — спачатку баланс, а потым пастаўка нафты па абвешчаных першапачаткова 24 млн тон на гэты год, на будучы год, і адновіцца дзеянне аплаты паводле дзейнага кантракта паміж «Газпром трансгаз Беларуссю» і «Белпалівагазам», — удакладніў пасол РФ.

Пры гэтым ён не выключыў зніжэння цаны пастаўлянага ў Беларусь газу ад дзейнай, якая складае 132 долары за тысячу кубаметраў. «Калі гэты кантракт быў падпісаны, плацілі 163, потым знізіліся цэны на сусветных рынках вуглевадародаў. Калі далей пойдзе [зніжэнне], значыць, будзе не 132», — дадаў дыпламат.

Узнікненне спрэчкі Сурыкаў патлумачыў тым, што кантракт «увайшоў у пэўную дысгармонію з міжурадавым пагадненнем у межах ЕАЭС, дзе гаворыцца аб роўнадаходных цэнах на энерганосьбіты». «Трэба гэтую неадпаведнасць выдаліць, вось яе зараз і выдаляюць», — падкрэсліў расійскі пасол.

Пры гэтым Сурыкаў заявіў, што новы двухбаковы кантракт на пастаўку энерганосьбітаў з Расіі ў Беларусь на найбліжэйшыя гады, які рыхтуецца, будзе адпавядаць пагадненням у межах ЕАЭС.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў71

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро32

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

Беларуска схадзіла ў скандальны рэстаран «Паедзем паядзім» і паскардзілася на сапсаваную смажаную бульбу9

Жонка Макрона пра гады ў статусе першай лэдзі: Я ўбачыла чарнату свету, дурасць, злосць2

Стралок, які ўварваўся на вячэру з Трампам, даслаў перад гэтым маніфест — вось што ў ім28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў71

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць