Грамадства103103

«Мы выпілі 5-6 бутэлек гарэлкі на васьмярых. Андрэй быў самы цвярозы»

Андрэй Г. з жонкай, фота з сацсетак

У навагоднюю ноч у Мінску адбыўся інцыдэнт са стралянінай: у выніку канфлікту міліцыянт цяжка параніў жыхара сталіцы. Паводле версіі міліцыі, мінчанін Андрэй Г. неадэкватна адрэагаваў на просьбу знізіць гучнасць музыкі і накінуўся на праваахоўніка, спрабуючы адабраць пісталет. У выніку Андрэй Г. атрымаў два кулявыя раненні і цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі пад аховай, яго стан стабільна цяжкі. Паведамляецца, што міліцыянт у выніку сутычкі атрымаў траўму галавы і таксама знаходзіцца на лячэнні. Еўрарадыё звязалася з блізкімі сябрамі Андрэя. Яны сцвярджаюць, што шакаваныя гэтым здарэннем.

«Мы ўсе ў шоку. Андрэя з 2004 года ведаю. Яго вывесці з сябе было нерэальна. Ён заўсёды спакойны быў, заўсёды. Наколькі я ведаю, у яго не было ніводнага прыводу ў міліцыю. Ён ніякімі адзінаборствамі не займаўся. Толькі ў басейн хадзіў, таму што ў яго хворая нага і дактары парэкамендавалі. Калі Андрэю прыйшла павестка на медкамісію ад ваенкамата, яго накіравалі на лячэнне, не ўзялі ў армію праз хворую нагу… Мы з Андрэем у тэхнікуме разам вучыліся, пасля ва ўніверсітэце. Я яго вельмі даўно ведаю», — расказвае Аляксандр М.

Яшчэ адзін сябра, Дзяніс Г., прыйшоў у госці да Андрэя ўвечары 31 снежня, ён пагадзіўся расказаць, што адбывалася ў тую ноч, колькі алкаголю выпіла іх кампанія і якой была рэакцыя калег міліцыянта, які страляў у Андрэя.

— У той вечар вы разам сустракалі Новы год?

— Так, мы былі разам.

— Можаце расказаць, як усё адбывалася? У колькі вы сустрэліся?

— Да Андрэя мы прыйшлі ў 10 гадзін вечара. Я са сваёй дзяўчынай прыйшоў. Селі адзначаць Новы год. Самі разумееце. Выпівалі, закусвалі. Каля трох гадзін пайшлі на ёлку. У Малінаўцы. Прыкладна праз паўтары гадзіны вярнуліся назад і зноў селі за стол.

— Суседзі скардзіліся на вас?

— Як толькі селі, нехта пазваніў у дзверы. Андрэй выйшаў пагаварыць, потым вярнуўся і сказаў, што трэба зрабіць цішэй, бо мы замінаем. Музыка гучала з тэлевізара праз калонкі. Мы адключылі калонкі, пакінулі толькі гук на тэлевізары. Каля 25 пунктаў узровень гучнасці быў, магчыма, 20.

— Што было далей?

— Прыкладна праз паўгадзіны я выйшаў пакурыць на балкон. Зазваніў дамафон. Потым тыя, хто быў у пакоі, пачулі два плескачы. Я выйшаў і ўбачыў людзей у тамбуры. Андрэй ляжаў увесь у крыві. А міліцыянер стаяў з яшчэ не апушчаным пісталетам. Першымі да Андрэя выйшлі дзяўчаты. Калі выйшаў я, праз хвіліну, то забеглі яшчэ міліцыянеры. Яны апусцілі пісталет першага і забралі яго.

— Што гаварылі гэтыя міліцыянты вам? Што яны рабілі?

— Адзін падышоў да мяне і сказаў, каб я не нарабіў ніякіх глупстваў. Сказаў, што гэтага міліцыянта і так пасадзяць. У мяне і не было думак помсціць. Я сам быў у шоку. Стаяў і не мог крануцца. Міліцыянт, які страляў, сышоў. І мы засталіся толькі з новым міліцыянтам. Мы нічога не рабілі. Жонка Андрэя стаяла на каленях ля мужа, дзяўчаты прыносілі ручнікі. Хуткую мы выклікалі. Міліцыянт гаварыў, што хуткая ўжо едзе.

— Па версіі міліцыі, ваш сябра Андрэй моцна збіў супрацоўніка. Той атрымаў удар нагой, ударыўся галавой аб сценку. Як ён выглядаў? Былі сляды пабояў?

— Ведаеце, я цяпер, напэўна, нават не пазнаю яго ў твар. Але памятаю, што форма была на ім акуратнай. Ніякіх пашкоджанняў не было.

— Ці можаце вы сказаць, колькі ваша кампанія выпіла алкаголю ў той вечар?

— Па-мойму, мы не выпілі нават паловы таго, што мелі. 5-6 паўлітровых бутэлек гарэлкі выпілі на восем чалавек. І пілі з 10 вечара, а ўсё гэта адбывалася а палове сёмай. Мы не п'яніцы. Разумееце, мяне адразу забралі ў РУУС, і я ім там дакладна ўсё патлумачыў, даў паказанні. А Андрэй яшчэ большы за мяне. Я кілаграмаў 80 важу, ён яшчэ больш. Пілі мы толькі гарэлку. Па бакале шампанскага ў 12, а потым толькі гарэлку.

— Вам у пастарунку тэст на алкаголь рабілі?

— Так. Але прыкладна ў 14 гадзін дня. У мяне было каля 0,7 праміле.

— Андрэй быў у такім жа стане як вы?

— Ён быў цверазейшым. Як гаспадар ён час ад часу прапускаў кілішкі, дапамагаў на кухні. А першага збіраўся ў госці да бацькоў жонкі і да сваіх. Ён быў цверазейшым за нас. Ды і ніхто моцна п'яным не быў.

— Вы не ведаеце, хто мог выклікаць міліцыю?

— Не. Суседка па тамбуры потым расказала, што ў 5 гадзін прачыналася пакарміць дзіця і ёй наша музыка не замінала. Андрэй — абсалютна спакойны чалавек. Вы можаце ўсіх аднакурснікаў нашых распытаць, вам усе гэта пацвердзяць.

Каментары103

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі9

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл падзякаваў Лукашэнку за сённяшняе вызваленне палітвязняў16

У Беларусі прыдумалі, як рабіць жаночыя пракладкі з крухмалу3

У Мінску знясуць прыватны сектар каля Свіслачы ў Серабранцы. Што будзе замест?1

Стала вядома, як будзе выглядаць могільнік для радыеактыўных адкідаў у Беларусі3

Ізраіль загадаў жыхарам Бейрута пакінуць вялізны раён Дахіе. У Ізраілі заявілі, што яго чакае лёс сектара Газа13

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі13

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана8

Трамп заявіў, што ў Зяленскага цяпер «яшчэ менш картаў», і абвінаваціў Кіеў у тармажэнні перамоў14

Буйнога беларускага імпарцёра цюльпанаў злавілі на падатковых махінацыях

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі9

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць