Надвор'е

Цягам дня чакаецца рэзкае пахаладанне, у Мінску будзе -16

Дыскамфорту дадасць моцны парывісты вецер.

Сёння, 5 студзеня, чакаецца рэзкае пахаладанне, паведамляе Гідрамет.

На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, у асобных раёнах мяцеліца, па паўднёвым усходзе — слабы галалёд. На дарогах слізка. Вецер паўночны, моцны, парывісты.

Максімальная тэмпература паветра -8.. -16°С, па паўднёвым усходзе -1.. -7°С.

У Мінску: кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. Максімальная тэмпература паветра -9..- 11°С, на працягу дня паніжэнне да -13..- 15°С.

А сёмай раніцы ў Мінску было мінус 7.

У наступныя дні стане яшчэ халадней. У пятніцу ў краіну пачне паступаць халоднае арктычнае надвор'е.

«Самыя халодныя дні ў нас чакаюцца на святы 7 і 8 студзеня. Тэмпература паветра ў суботу ноччу будзе ад 16 да 23 градусаў марозу, пры праясненнях мінус 24-27 градусаў. У нядзелю — яшчэ на некалькі градусаў халадней, ноччу чакаецца 18-25 ніжэй за нуль, пры праясненнях да мінус 28. Пры гэтым чакаецца яшчэ і паўночны вецер, які істотна ўзмоцніць уплыў маразоў», — адзначыў учора на брыфінгу Дзмітрый Рабаў.

Сіноптык растлумачыў, што калі тэмпература будзе мінус 25, то паўночны вецер дабавіць яшчэ градусаў 7-8. «Тэмпература камфортнасці будзе значна ніжэйшай, таму сітуацыя чакаецца складанай, асабліва ў святочныя дні. Таксама ў бліжэйшы час нас чакаюць рэзкія перапады атмасфернага ціску і тэмпературы, што будзе ўплываць на самаадчуванне метэазалежных людзей», — расказаў ён.

На праваслаўнае Раство будуць не толькі моцныя маразы, але і паўночны вецер

Абмарожаныя рукі не рэкамендуецца расціраць снегам і саграваць ля батарэі

У студзені ў Беларусі чакаюцца і іншыя цыклоны

Каментары

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?12

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

НАТА рыхтуецца да вайны ў Арктыцы2

Сакрэт, як жыць добра і пасля 90 гадоў — чалавечыя сувязі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?12

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць