Надвор'е11

На праваслаўнае Раство будуць не толькі моцныя маразы, але і паўночны вецер

Паўночны вецер значна ўзмоцніць уплыў маразоў у калядныя выхадныя, паведаміў сёння ў прэс-цэнтры БелТА на брыфінгу па ліквідацыі наступстваў цыклону «Аксель» начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

фота Юліі Бальцэвіч

«Самыя халодныя дні ў нас чакаюцца на святы 7 і 8 студзеня. Тэмпература паветра ў суботу ноччу будзе ад 16 да 23 градусаў марозу, пры праясненнях мінус 24-27 градусаў. У нядзелю — яшчэ на некалькі градусаў халадней, ноччу чакаецца 18-25 ніжэй за нуль, пры праясненнях да мінус 28. Пры гэтым чакаецца яшчэ і паўночны вецер, які істотна ўзмоцніць уплыў маразоў», — адзначыў Дзмітрый Рабаў.

Сіноптык растлумачыў, што калі тэмпература будзе мінус 25, то паўночны вецер дабавіць яшчэ градусаў 7-8. «Тэмпература камфортнасці будзе значна ніжэйшай, таму сітуацыя чакаецца складанай, асабліва ў святочныя дні. Таксама ў бліжэйшы час нас чакаюць рэзкія перапады атмасфернага ціску і тэмпературы, што будзе ўплываць на самаадчуванне метэазалежных людзей», — расказаў ён.

Гідрамет цяпер вядзе дадатковыя метэаралагічныя назіранні — за тэмпературай, ветрам, ападкамі і павелічэннем вышыні снежнага покрыва. Гэта інфармацыя ў аператыўным рэжыме перадаецца ў МНС.

Сіноптык нагадаў, што ў пятніцу, 6 студзеня, цыклон «Аксель» пакіне тэрыторыю Беларусі, і ў краіну імгненна накіруецца ўльтрапалярнае паветра — чакаецца рэзкае пахаладанне. У пятніцу на працягу сутак тэмпература паветра прагназуецца мінус 13-20 градусаў, па паўночным усходзе пры праясненнях да 23 градусаў.

У суботу ападкаў пераважна не чакаецца, толькі па паўднёвым усходзе пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 16-23 градусы марозу, пры праясненнях мінус 24-27. У паўднёва-ўсходніх раёнах будзе 14-15 градусаў ніжэй за нуль. Днём у суботу чакаецца 13-20 марозу.

У нядзелю па паўднёвым усходзе пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 18-25 градусаў, пры праясненнях 26-28 марозу. Па паўднёвым усходзе будзе мінус 14-17. Днём прагназуецца 10-17 градусаў, у асобных раёнах ад 18 да 20 марозу.

Паводле інфармацыі сіноптыка, у пачатку наступнага тыдня маразы пачнуць крыху слабець. Ноччу ў панядзелак будзе мінус 13-20, пры праясненнях 21-25 градусаў ніжэй за нуль, днём 8-14 марозу. Да сярэдзіны наступнага тыдня тэмпература паветра павысіцца.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?7

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Усе навіны →
Усе навіны

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў1

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР32

Трамп адмяніў падпісанне ў Давосе пагаднення аб паваенным аднаўленні Украіны на 800 мільярдаў даляраў8

У Гродне мужчына загінуў падчас спробы «прыкурыць» аўтамабіль6

Чарнобыльская АЭС засталася без знешняга сілкавання пасля расійскай атакі1

Зяленскі пракаментаваў запрашэнне Украіны ў Раду міру разам з Беларуссю і Расіяй5

Гэта так проста — а мы зможам больш. Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу13

Работніка «Мазырсолі» асудзілі на чатыры з паловай гады па справе Гаюна

На мяжы зноў можна браніраваць месца ў электроннай чарзе. Стала нашмат зручней, але цана VIP-броні шакуе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?7

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць