Улада66

Лукашэнка вылецеў з афіцыйным візітам у Егіпет

Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня накіраваўся з афіцыйным візітам у Арабскую Рэспубліку Егіпет. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Каіры кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам аль-Сісі, якія пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Бакі разгледзяць актуальны стан двухбаковых адносін і перспектывы іх вываду на больш высокі ўзровень. У цэнтры ўвагі будуць тэмы развіцця ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных сувязей, вытворчай кааперацыі. На парадку дня таксама пашырэнне беларуска-егіпецкіх кантактаў у гуманітарнай сферы, уключаючы навуку, адукацыю, ахову здароўя, турызм.

Па выніках перагавораў плануецца падпісанне двухбаковых дакументаў.

Запланаваны сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Егіпта Шэрыфам Ісмаілам і іншымі афіцыйнымі асобамі гэтай краіны. Акрамя таго, Лукашэнка возьме ўдзел у адкрыцці беларуска-егіпецкага дзелавога форуму.

Затым кіраўнік дзяржавы зробіць афіцыйны візіт у Рэспубліку Судан.

У Хартуме Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам. Чакаецца заключэнне шэрага дамоўленасцей аб развіцці ўзаемадзеяння ў розных сферах.

Плануюцца таксама сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з віцэ-прэзідэнтам Судана Хасабу Абдэльрахманам і старшынёй Нацыянальнай асамблеі Ібрагімам Амерам.

У сталіцы Судана ў час візіту Аляксандра Лукашэнкі пройдзе беларуска-суданскі дзелавы форум.

Афіцыйныя візіты ў Егіпет і Судан запланаваныя на 15—17 студзеня.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц: Еўропа павінна навучыцца гаварыць мовай сілы8

Клецк застаўся без вады. Не вытрымалі 50‑гадовыя трубы 3

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць11

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст3

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца21

Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць