Улада88

Лукашэнка: Я запрасіў майго сябра прэзідэнта Егіпта зрабіць візіт у Мінск

Беларусь і Егіпет дамовіліся прасоўваць знешнегандлёвыя інтарэсы адзін аднаго ў эканамічных аб'яднаннях краін, членамі якіх з'яўляюцца. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі, якую лідары дзяржаў падпісалі сёння па выніках перагавораў.

«Мы вельмі станоўча ацэньваем перамовы, якія адбыліся. Я запрасіў майго сябра і калегу прэзідэнта Егіпта зрабіць візіт у адказ у Мінск у любы зручны для яго час. Мы з вялікім задавальненнем будзем прымаць яго ў Мінску і прадэманструем ўсё, на што здольныя ў інтарэсах вашай цудоўнай і старажытнай краіны, вашага працавітага народа», — сказаў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ па выніках перамоваў з прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам аль-Сісі.

Як перадае БелТА, лідары дзвюх краін правялі плённыя перамовы і дамовіліся аб далейшым нарошчванні гандлёва-эканамічных сувязяў, павелічэнні беларускага экспарту з улікам патрэбаў егіпецкага боку і наладжванні двухбаковай вытворчай кааперацыі з выкарыстаннем беларускіх тэхналогій і вопыту.

«Беларусь падтрымлівае зацікаўленасць Егіпта ў стварэнні зоны свабоднага гандлю з Еўразійскім эканамічным саюзам і гатова аказаць садзейнічанне ў вырашэнні гэтага пытання. Мы маем намер таксама пашыраць кантакты ў гуманітарнай галіне, уключаючы навуку, адукацыю, ахову здароўя, культуру, турызм і спорт», — адзначыў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што ў Беларусі высока ацэньваюць палітычны курс Егіпта, накіраваны на забеспячэнне бяспекі ў рэгіёне і ўмацаванне пазіцый краіны на міжнароднай арэне. «Мы з прэзідэнтам пацвердзілі блізкасць нашых пазіцый па галоўных пытаннях міжнароднага парадку дня. Беларусь і далей мае намер умацоўваць узаемадзеянне з Егіптам у гэтым напрамку. Асабліва з улікам той важнай ролі, якую адыгрывае ваша краіна як член Савета Бяспекі ААН», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён сказаў, што Беларусь заўсёды будзе падтрымліваць Егіпет на міжнародных пляцоўках. «Вы ніколі не будзеце сумнявацца і шкадаваць аб тым, што маеце добрыя адносіны з цэнтральнаеўрапейскай дзяржавай, імя якой Беларусь», — падкрэсліў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што ўсе падпісаныя сёння дакументы скіраваныя на ўмацаванне адносін паміж краінамі. Яны адыграюць важную ролю ў развіцці дагаворнай базы двухбаковых адносін.

Паведамляецца таксама, што Егіпет станоўча разгледзеў імкненне Беларусі атрымаць статус назіральніка ў Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва.

Бакі пацвердзілі неабходнасць умацоўваць супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і тэрарыстычнымі арганізацыямі, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, незаконнай міграцыяй і гандлем людзьмі. Для сумеснага супрацьстаяння новым пагрозам і выклікам Беларусь і Егіпет будуць арганізоўваць кансультацыі, абменьвацца інфармацыяй і вопытам, падрыхтоўваць кадры, праводзіць сумесныя трэніроўкі, развіваць узаемадзеянне ў іншых сферах.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома5

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot16

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома5

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць