Як бы выглядалі вядомыя беларусы, калі б былі героямі-«няшкамі» ФОТЫ
У свеце набірае папулярнасць мабільны дадатак Meitu, які з фотаздымкаў карыстальнікаў робіць герояў анімэ праз адпаведныя фільтры. Кожны можа стаць так званай «няшай». На дадзены момант у праграмцы маецца сем фільтраў, але стваральнікі абяцаюць дадаваць новыя.
Праграмка змяняе вашы вочы, дадае румянец, крыху падфарбоўвае вусны. Meitu распрацавалі кітайскія праграмісты. На радзіме гэты дадатак спампаваны ўжо больш за мільярд разоў, а цяпер пачынае набываць папулярнасць у астатнім свеце. Крытыкі, праўда, кажуць, што праз дадатак спрабуюць збіраць вашы асабістыя дадзеныя.
Meitu карыстаюцца ў асноўным дзяўчаты, але гэта не значыць, што хлопцы не могуць ім скарыстацца. «НН» прапусціла праз Meitu вядомых беларусаў. Паглядзіце, што атрымалася.
Каментары