Свет1616

«Адчапіцеся ад Бэрана Трампа»: сын прэзідэнта ЗША падвергнуўся насмешкам з-за незвычайных паводзін на інаўгурацыі

Chip Somodevilla, Getty Images

Сын Дональда Трампа, 10-гадовы Бэран падвергнуўся насмешкам у інтэрнэце з-за незвычайных паводзін на інаўгурацыі бацькі. Яго называлі «вампірам», «фрыкам» і «Джофры Баратэонам (маецца на ўвазе адмоўны персанаж «Гульні тронаў»). Іншыя карыстальнікі, насупраць, заступіліся за дзіця: допіс з заклікам адчыпіцца ад яго набраў два мільёны лайкаў.

На цырымоніі інаўгурацыі Дональда Трампа яго малодшы сын Бэран паводзіў сябе незвычайна. 10-гадовы хлопчык, як шматлікім здалося, не мог засяродзіцца, недарэчы усміхаўся і адмаўляўся паціснуць руку маці. У твітары з'явілася шмат жартаў пра хлопчыка. Карыстальнікі пісалі, што ён выглядае яшчэ большым фрыкам, чым яго бацька, называлі вампірам з-за бледнасці і параўноўвалі з Джофры Баратэонам з «Гульні тронаў». Іншыя сцвярджалі, што ён выглядае так, быццам стане гвалтаўніком.

Сцэнарыстка перадачы Saturday Night Live Кэці Рыч пажартавала пра хатняе навучанне Бэрана. Жарт зводзіўся да таго, што раз Бэран вучыцца дома, то і шутынг ён здзейсніць дома — мелася на ўвазе, што хлопчык падобны на людзей, якія расстрэльваюць сваіх аднакласнікаў у амерыканскіх школах. За няўдалы жарт Рыч адхілілі ад працы на тэлеканале NBC, дзе выходзіць Saturday Night Live. Сцэнарыстка выбачылася. Твіт Рыч не быў звязаны з рэчаіснасцю: сын Трампа ходзіць у прыватную школу ў Нью-Ёрку.

Іншыя карыстальнікі сталі на абарону Бэрана Трампа. Дачка Біла Клінтана Чэлсі (бацька якой стаў прэзідэнтам, калі ёй споўнілася 12 гадоў) напісала, што ў Бэрана, як і ўсіх дзяцей, ёсць права быць дзіцем.

Самым папулярным допісам у абарону сына Дональда Трампа стаў запіс амерыканкі Мелісы Эрнст.

«Некаторыя з лібералаў (у тым ліку і знакамітасці), з аднаго боку, выступаюць за мір, надзею і любоў, а з другога — крывадушна сеюць нянавісць. Сёння калі вы будзеце класці сваіх дзяцей спаць, паглядзіце ім у вочы і спытаеце сябе: «Сказаў бы я гэта свайму дзіцяці?»

Падабаецца вам ці не падабаецца Трамп, гэта іх дзесяцігадовы сын. Ён пакуль расце, і словы могуць закрануць яго. Словы ўплываюць на фарміраванне дзіцяці. Ніводнае дзіця не заслугоўвае, каб яму такое казалі.

Не будзьце крывадушнікамі. Яго завуць Бэран Трамп. Ён дзіця. Яго трэба паважаць. І адстаць ад яго», - напісала Меліса Эрнст. Яе допіс лайкнулі два мільёны разоў.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою15

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой1

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою15

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць