Эканоміка3131

Дварковіч: Запазычанасць Беларусі перад Расіяй за газ дасягнула $550 мільёнаў

Расія настойвае на аплаце Беларуссю доўгу за пастаўкі газу ў мінулым годзе ў поўным аб'ёме, зрухаў у перамовах па гэтым пытанні пакуль няма, заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч.

Reuters.com

«Вядзем перамовы. Прагрэсу няма. Аргументацыя не мяняецца. Мяняюцца варыянты рашэння, але пакуль не знайшлі ўзаемапрымальных. Мы ў любым выпадку настойваем на аплаце ў поўным аб'ёме мінулага года па той формуле, якая была раней», - сказаў Дварковіч.

«На нашу думку, каля 550 млн даляраў, па нашых разліках», — сказаў ён, адказваючы пра суму доўгу Беларусі за пастаўкі газу з Расеі.

Нафтагазавы канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй пачаўся з таго, што ў сувязі з сусветным падзеннем цэнаў на энерганосьбіты Мінск назваў справядлівай цану на газ, які пастаўляецца ў Беларусь, у памеры 73 даляраў за 1 тыс. кубаметраў. Расія дагэтуль настойвала на выкананні дзеючага кантракту: цана Ямала плюс транзіт, захоўванне і рэалізацыя на мясцовым рынку. Цяпер цана на газ для Беларусі складае 132 даляры за 1000 кубаметраў.

З газавым пытаннем увязана і скарачэнне паставак нафты ў Беларусь. Віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч заявіў, што Расія з-за недаплаты за пастаўкі газу прыняла рашэнне аб скарачэнні паставак нафты ў Беларусь. Ён таксама заявіў, што ўрэгуляванне газавай спрэчкі паміж Расіяй і Беларуссю магчыма ў судовым парадку.

Як раней заяўляў віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, Мінск разлічвае, што кампраміснае рашэнне па нафтагазавым пытанні з Масквой будзе знойдзена не пазней I квартала 2017 года. Тым часам Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб скарачэнне паставак расійскай нафты ў Беларусь было кампенсавана альтэрнатыўнымі варыянтамі.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць