Свет3434

Кіруючая кааліцыя Аўстрыі вырашыла забараніць нікаб і паранджу

Кіруючая кааліцыя ў Аўстрыі прадставіла законапраект, якім уводзіцца забарона на нашэнне ў грамадскіх месцах жаночай мусульманскай вопраткі, якая цалкам закрывае твар, піша ВВС.

Getty

З ініцыятывай увядзення забароны на з'яўленне ў судах, школах і іншых грамадскіх месцах у нікабе і паранджы выступілі Сацыял-дэмакратычная і Аўстрыйская народная партыі.

«Мы адданыя ідэі адкрытага грамадства, якое прадугледжвае адкрыты працэс зносін. Вопратка, якая цалкам закрывае твар, перашкаджае гэтаму, і таму павінна быць забароненая», — гаворыцца ў тлумачэнні да законапраекта.

Таксама разглядаецца варыянт абмежаванняў на нашэнне хіджабаў і іншых рэлігійных сімвалаў супрацоўнікамі дзяржаўных устаноў.

У Аўстрыі шэраг экспертаў успрымаюць гэтую заканадаўчую ініцыятыву кіруючай кааліцыі як спробу стрымаць рост папулярнасці ультраправай Партыі свабоды, якая выступае супраць павелічэння колькасці мігрантаў.

За апошнія некалькі гадоў шэраг еўрапейскіх краін увялі абмежаванні на нашэнне ў грамадскіх месцах жаночай мусульманскай вопраткі. Францыя ў 2011 годзе стала першай еўрапейскай краінай, якая афіцыйна забараніла насіць паранджу і іншую вопратку, якая хавае твар, у грамадскіх месцах.

У тым жа годзе забарона на яе нашэнне была ўведзеная ў Бельгіі, а ў верасні 2016 года аналагічны законапраект ухваліла ніжняя палата парламента Швейцарыі.

У снежні мінулага года канцлер Германіі Ангела Меркель упершыню выказалася на карысць забароны на нашэнне ў краіне паранджы і нікаба. Раней МУС федэральнай зямлі Гесэн забараніла дзяржаўным служачым прыходзіць на працу ў паранджы.

Каментары34

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Тэмпература была плюс 15 градусаў». Пад Віцебскам дзеці вучыліся ў халодных класах

Дзе беларусам глядзець Алімпіяду, бо не ўсё так добра4

Звольнілі начальніка магілёўскай турмы №41

Маладзечанец Дзмітрый Асанаў абараніў свой чэмпіёнскі тытул

Джэй Дзі Вэнс прыляцеў на Алімпіяду ў Мілан з флотам з 14 самалётаў і картэжам з 100 аўтамабіляў11

Коміку Нурлану Сабураву забаранілі ўезд у Расію на 50 гадоў8

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай103

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць