Улада109109

Расія ўстанавіла памежную зону на мяжы з Беларуссю

На мяжы Расіі з Беларуссю ўстаноўленая памежная зона. Такое распараджэнне аддаў дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў. Рашэнне прынятае для «стварэння неабходных умоў аховы дзяржаўнай мяжы РФ», паведамляе «Інтэрфакс». 

Рэгіянальныя ўпраўленні ФСБ у Смаленскай, Пскоўскай і Бранскай абласцях павінны ўсталяваць на мяжы папераджальныя знакі, а таксама вызначыць час і месца ўезду ў памежную зону.

Праекты загадаў Бортнікава былі апублікаваныя на партале нарматыўных прававых актаў — для Смаленскай, Пскоўскай і Бранскай абласцей. У іх пазначаныя дакладныя каардынаты, дзе павінна быць устаноўленая памежная зона.

Нагадаем, 9 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб бязвізавым уездзе ў краіну на тэрмін да пяці дзён праз Нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 80 дзяржаў, у тым ліку ЗША і краін ЕС.

Апытанка

Каментары109

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе перастануць працаваць карткі MasterCard Альфа-банка і Белгазпрамбанка1

«У свой час я зрабіў памылку». Трохразовы футбаліст года Беларусі Ігар Стасевіч запісаў пакаяннае відэа13

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік3

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць