Усяго патроху

Эўрапейцы перасталі купляць машыны

Ва ўмовах скачка цэнаў на бэнзын абнаўленьне аўтапарку эўрапейцам не па кішэні. У чэрвені продажы новых аўтамабіляў у краінах Эўразьвязу, Ісьляндыі, Нарвэгіі ды Швайцарыі зьнізіліся на 7,9% у параўнаньні з тым самым леташнім пэрыядам.

Ва ўмовах скачка цэнаў на бэнзын абнаўленьне аўтапарку эўрапейцам не па кішэні. У чэрвені продажы новых аўтамабіляў у краінах Эўразьвязу, Ісьляндыі, Нарвэгіі ды Швайцарыі зьнізіліся на 7,9% у параўнаньні з тым самым леташнім пэрыядам, перадае Euronews.

У Заходняй Эўропе «чорны сьпіс» узначальваюць Італія й Гішпанія: там продажы абрынуліся на 20% і 31% адпаведна. Спад назіраецца нават у зазвычай больш дынамічнай з гледжання спажываньня Ўсходняй Эўропе. Да прыкладу, у Латвіі продажы машын апусьціліся на 32%.

Крыза ўдарыла па ўсіх ключавых эўрапейскіх аўтаканцэрнах, толькі ў нямецкага BMW, вытворцы машын клясы прэміюм, продажы вырасьлі на 1,5%. У японскай Toyota эўрапейскія продажы дык увогуле абваліліся на 18,7%.

Зрэшты, для Toyota гэта толькі частка праблемы. Кампанія, якая летась стала вядучым сусьветным аўтавытворцам, сёлета скарачае прагноз продажаў на 3,6%. Найбольш трывожная сытуацыя складаецца ў канцэрну ў ЗША — з‑за падаражаньня бэнзыну амэрыканцы перасаджваюцца на эканамічныя машыны, а такую мадэль Toyota мяркуе прапанаваць амэрыканцам толькі ў 2010 годзе.

Паводле cetki.com

Каментары

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было60

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было60

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць