Грамадства7878

Абвінавачаны ў карупцыі магілёўскі чыноўнік прызначаны дырэктарам гімназіі

Былы начальнік упраўлення адукацыі Магілёўскага гарвыканкама Яўген Дуплеўскі, абвінавачаны ў карупцыйным злачынстве і памілаваны прэзідэнтам, прызначаны дырэктарам гімназіі №4 Магілёва, паведамляе БелаПАН.

mahilyowspring.org

У лютым 2014 года абласная пракуратура паведаміла аб узбуджэнні ў дачыненні да чыноўніка справы па частцы 2 артыкула 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены паўторна або групай асобаў па папярэдняй змове). Следства выявіла, што Дуплеўскі на працягу чатырох навучальных гадоў, у 2010—2013 гадах, афармляўся ў школу на працу па сумяшчальніцтве настаўнікам факультатыўных заняткаў на ўмовах тэрміновага працоўнага дагавора, пры гэтым фактычна такія заняткі з навучэнцамі не праводзіў. У школе афармлялася фіктыўная службовая дакументацыя, якая з'явілася падставай для налічэння яму заработнай платы і ажыццяўлення абавязковых адлічэнняў у бюджэт на агульную суму каля 22 млн. недэнамінаваных рублёў. Пасля былы чыноўнік, прызнаўшы сваю віну ў крадзяжах, падаў прэзідэнту прашэнне аб памілаванні. Прашэнне было задаволена вясной 2015 года пасля кампенсацыі Дуплеўскім сумы выкрадзенага.

Пасля памілавання ў Магілёве з'явілася непацверджаная інфармацыя, што Яўген Дуплеўскі можа быць прызначаны дырэктарам гімназіі № 3. Бацькі і блізкія навучэнцаў былі супраць такога прызначэння. Адзін з іх — старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў звяртаўся з гэтай нагоды да старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Цумарава з просьбай праясніць сітуацыю з магчымым прызначэннем Дуплеўскага дырэктарам гімназіі № 3. Кіраўнік горада адказаў, што гэтае пытанне не разглядаецца, сказаў БелаПАН Шанцаў.

Як паведамілі ў гімназіі № 4, новую пасаду Яўген Дуплеўскі займае з пачатку студзеня 2017 года.

Уладзімір Шанцаў вельмі негатыўна успрыняў інфармацыю пра новую пасаду Яўгена Дуплеўскага. «Карупцыянеры не могуць сеяць разумнае, добрае, вечнае. Чагосьці патрабаваць ад падначаленых настаўнікаў яны не маюць ніякага маральнага права. Тым не менш прызначэнне адбылося. Гэта зусім нягодная практыка барацьбы з карупцыяй. Я не сумняваюся, што дзеці прачыталі пра яго ўсё, што напісана ў інтэрнэце. І што, ён будзе прыкладам для пераймання?» — сказаў Шанцаў.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 4 Ала Прыбаўкіна заявіла БелаПАН, што не гатовая выказаць сваё меркаванне адносна прызначэння Яўгена Дуплеўскага. Сам жа дырэктар, паводле яе слоў, знаходзіцца ў камандзіроўцы.

Каментары78

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 4

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 

Усе навіны →
Усе навіны

Арастовіч заявіў, што аддаў бы Расіі чатыры вобласці і Крым50

Іван Краўцоў напісаў кнігу з успамінамі пра выбары-202018

Іна Мацыенка знайшлася1

«Турма многіх робіць лепшымі. Ніхто не дакажа мне адваротнае». Палітвязень Гунь адказаў Паўлючэнку41

Вы дакладна здзівіцеся: у Мінск хадзіў аўтобус з сапраўднымі ложкамі для пасажыраў1

Кіроўца збіў у Оршы 85‑гадовую жанчыну і спрабаваў яе адцягнуць з дарогі5

Эпідэміёлаг расказала, колькі насельніцтва хварэе штогод у Беларусі ў сезон захворвальнасці на ВРІ і чаго чакаць ад новага каранавіруса

Названыя першыя нобелеўскія лаўрэаты1

Як Купалаўскі тэатр упрыгожылі да 105‑годдзя ФОТЫ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 4

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць