Свет

ААН абвясціла аб голадзе ў Паўднёвым Судане

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый абвясціла аб голадзе ў некалькіх раёнах Паўднёвага Судана. Паводле даных Сусветнай харчовай праграмы ААН, амаль 100 тысяч жыхароў краіны могуць загінуць у бліжэйшы час, калі ў краіну не паступіць дастатковы аб'ём гуманітарнай дапамогі, піша ВВС.

Каля мільёна жыхароў Паўднёвага Судана знаходзяцца на мяжы голаду: з іх, паводле даных ЮНІСЕФ, больш за 250 тысяч дзяцей. Усяго ад недаядання ў Паўднёвым Судане пакутуе 40% насельніцтва краіны, або 4,9 млн чалавек.

ААН упершыню за апошнія шэсць гадоў аб'яўляе аб сітуацыі масавага голаду.

Аб'ява аб голадзе ў пэўнай краіне ці рэгіёне можа быць зробленая, калі па меншай меры 20% сем'яў пакутуюць ад моцнага недаядання і ніяк самастойна не могуць вырашыць гэтую праблему, або калі 30% насельніцтва пакутуюць ад вострага недаядання, а ад голаду памірае як мінімум два чалавекі ў дзень на кожныя 10 тысяч насельніцтва.

Найбольш складаная сітуацыя з харчаваннем стварылася ў правінцыі Вахда (Юніці) на поўначы краіны. Як падкрэсліваюць прадстаўнікі Сусветнай харчовай праграмы ААН, нягледзячы на намаганні гуманітарных арганізацый, прадуктаў харчавання, якія пастаўляюцца ў Паўднёвы Судан, не хапае для таго, каб дапамагчы ўсім галадаючым у найбольш пацярпелых рэгіёнах.

Эканамічная сітуацыя ў Паўднёвым Судане, які з 2013 года знаходзіцца ў стане грамадзянскай вайны паміж уладамі на чале з прэзідэнтам Сальва Кіірам, якія прадстаўляюць народнасць дзінка, і апазіцыяй, пагаршаецца на працягу некалькіх гадоў. У ходзе ўзброенага канфлікту ў рэгіёне загінулі тысячы чалавек, яшчэ больш за двух мільёнаў сталі змушанымі перасяленцамі.

Паўднёвы Судан абвясціў незалежнасць ў 2011 годзе. У 1998 годзе, калі краіна яшчэ змагалася за незалежнасць ад Судана, ад голаду на тэрыторыі сучаснага Паўднёвага Судана памерлі, па розных звестках, ад 70 да некалькіх сотняў тысяч жыхароў.

Былы генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун раней выказваў асцярогі з нагоды магчымага генацыду ў краіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові4

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Лукашэнку не зменіш, трэба перастаць верыць у гэтыя ілюзіі15

Наталля Дуліна зарэгістравала ў Літве ІП і вядзе анлайн-курсы італьянскай мовы. А яшчэ змагла дабіцца выплаты пенсіі

Ціханоўская расказала, пра што пагаварыла з Коўлам2

Джон Коўл сазваніўся са Святланай Ціханоўскай10

Суд Еўрасаюза адмяніў санкцыі супраць Міхаіла Гуцэрыева8

На ўсходзе Францыі людзей устрывожыў п'яны алень ВІДЭА4

У Маскве забаранілі публікаваць інфармацыю пра наступствы ўкраінскіх удараў — акрамя афіцыйнай3

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты35

Аварыю на чыгунцы ў Белгарадскай вобласці справакавала расійская бомба

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові4

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць