Грамадства8989

Вадзім Гігін: «БНР — гэта быў правал»

Чарговая перадача «Справа прынцыпу» на тэлеканале АНТ была прысвечаная тэме патрыятызму напярэдадні даты 23 лютага. Натуральна, што ў гэтым кантэксце былі закранутыя і некаторыя гістарычныя пытанні.

«Мне не падабаецца слова «ахвярнасць», гэта не пра сённяшні дзень. Сёння выхоўваць трэба не на трагедыі, а на поспеху, — такое меркаванне выказаў кіраўнік руху «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў. — Яшчэ ёсць важны момант: патрыятызм нараджаецца з ведаў, калі я ведаю чым ганарыцца, з адчування, што за мной стаіць не толькі мая сям’я, але і аграмадная гісторыя. У нашай краіны ёсць вельмі паспяховая гісторыя — яна называецца стварэнне беларускай дзяржавы. Налета будзе 100 гадоў абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі».

«БНР як дзяржава не адбылася. Калі вы кажаце пра паспяховасць, то БНР, мякка кажучы, гэта не самы ўдалы прыклад. БНР — гэта быў правал», — вельмі бурна адрэагаваў на гэта вядучы перадачы Вадзім Гігін.

У сваю чаргу Андрэй Дзмітрыеў прапанаваў назваць 2018 год — Годам Незалежнасці. «Вы што, хочаце сказаць, што незалежнасць была пад нямецкай акупацыяй? Гэта не адпавядае гістарычнай праўдзе. Вы прапануеце нам хлусіць!» — не сунімаўся спадар Гігін.

«Калі б не была прадэклараваная БНР, то, думаю, былі б праблемы з такой хуткай дэкларацыяй БССР, — уступіў у дыскусію гісторык, колішні дэпутат Вярхоўнага Савета ад Апазіцыі БНФ Валянцін Голубеў.

— Гэта ўсё наша гісторыя, і нам трэба яе выкарыстоўваць так, як нам нармальна. Як выкладчык, я кожны год прымаю ў студэнтаў экзамены, за апошнія гады ў нас вельмі панізілася патрыятычнае выхаванне. Некаторыя студэнты не ведаюць, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, калі кончылася, хто перамог, хто такія партызаны, хто такі Машэраў. Нам трэба выхоўваць і на тым, што было, але таксама і на месцы нашай дзяржавы ў свеце, якая ў нас армія».

«Без Кастрычніцкай рэвалюцыі не было б Усебеларускага з’езда, БНР, развіцця БССР. Яшчэ пра серыялы. Я паглядзеў нядаўна серыял пра беларускую міліцыю, 100-годдзе якой мы адзначаем сёлета, там бачная ўся праца людзей, якія з нуля стваралі міліцыю. Пасля гэтага я іншымі вачыма паглядзеў на сённяшнюю міліцыю. Вось гэтыя людзі — для мяне патрыёты», — адзначыўся прарасійскі публіцыст Аляксей Дзермант.

Каментары89

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы10

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы

Усе навіны →
Усе навіны

Маці спрабавала вярнуць траіх дзяцей праз TikTok. Што вырашыла камісія?

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым11

Пісторыус: Новыя Patriot не з’явяцца ва Украіне найбліжэйшым часам2

Як Кітай зрабіў рывок у зялёнай эканоміцы, пакінуўшы Еўропу далёка ззаду8

Зяленскі пагаварыў з Трампам пасля ягонай заявы па Расіі

«Калі ты хочаш вайны — мы ўзброім Украіну, а Еўропа за гэта заплаціць». Прадстаўнік ЗША пры НАТА расказаў пра сігнал Пуціну1

ЗША паставяць праз НАТА зброю Украіне на $10 мільярдаў1

Пятрухін расказаў, колькі дапамогі ён атрымаў як былы палітвязень9

Сядзібу Мінейкаў на Астравеччыне набыў вытворца будаўнічых матэрыялаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы10

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць