Грамадства2424

У Дзень роднай мовы беларуса затрымалі на мяжы за кнігі на беларускай мове

21 лютага прыкладна а 15 гадзіне на памежным пераходзе Дамачава памежнікі затрымалі Аляксандра, сябра гісторыка Віктара Корбута, які, сярод іншага, вёз кнігі з сэрыі «Бібліятэка Свабоды»: тры кнігі Сяргея Навумчыка, «Майстроўня» Сяргея Дубаўца, «Жывая мова» Юрася Бушлякова, «Вяртаньне нацыяналіста» Аляксандра Лукашука.

Памежнікі сказалі Аляксандру, што ў іхнім сьпісе такіх кніг няма.

«Але памежнікі сказалі: гэта не азначае, што гэты сьпіс поўны. Каб вызначыць, ці ёсьць у іх экстрэмізм, гэтыя кнігі забіраюць для экспэртызы. Потым гэтая экспэртыза прачытае гэтыя кнігі і зробіць заключэньне. На мяжы склалі пратакол і затрымалі сябра на 24 гадзіны для высьвятленьня, ці маюць кнігі экстрэмісцкі зьмест. Сябру яшчэ як мінімум 6 гадзін трэба знаходзіцца на мяжы. Яго машыну паставілі на агароджаную стаянку», — сказаў Віктар Корбут.

Паводле Віктара Корбута, у Аляксандра было каля 15 розных кніг: падручнік беларускай мовы, кнігі па гісторыі Беларусі, выданьні «Arche», кнігі Сяргея Навумчыка і Сяргея Дубаўца зь «Бібліятэкі Свабоды».

«Кожная кніга ў адным экзэмпляры. На кожнай зь іх пячатка «Кнігазбор Віктара Корбута». Гэтыя кнігі належаць мне. Я часта прашу прывезьці мне зь Беларусі кнігі ў Варшаву і перадаю штосьці ў Беларусь: беларускія, польскія, літоўскія, расейскія кнігі. Я дактарант Варшаўскага ўнівэрсытэту. Я перадаў сябру гэтыя кнігі, ведаючы, што ён іх ня згубіць і перадасьць маім сваякам. У кнігах няма экстрэмізму: гэта навуковыя выданьні, мэмуарная літаратура», — кажа Віктар.

Віктар Корбут сказаў, што яму як навукоўцу такая сытуацыя стварае непераадольныя цяжкасьці для працы.

«Бо фактычна я мушу асьцерагацца, што любая кніга, якую я перадам у Беларусь або папрашу прывезьці зь Беларусі, будзе падпадаць пад падазрэньне ў экстрэмізьме. Цікава, што на мяжы сказалі, што кніг няма ў сьпісе экстрэмісцкай літаратуры, але іх будуць правяраць. Такім чынам, фармальна кнігі павінны былі вярнуць і папрасіць прабачэньня за затрыманьне».

Каментары24

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Васьмікласніца ў расійскім Краснаярску абліла бензінам і падпаліла аднакласніка12

«Мінсктранс» пракаментаваў гісторыю з дзяўчынай, якая трапіла ў бальніцу пасля ўдару токам у тралейбусе1

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць