Грамадства1616

Да 750-годдзя Магілёва стварылі лагатып у стылі вышыванкі ФОТА

Магілёўскі гарвыканкам зацвердзіў лагатып святкавання 750-годдзя Магілёва, у яго аснову легла традыцыйная беларуская вышыўка. Пра гэта паведаміла сёння на брыфінгу намеснік старшыні гарвыканкама Ала Галушка, перадае БЕЛТА.

На адкрыты гарадскі конкурс на найлепшы лагатып да святкавання юбілейнай даты паступіла 70 творчых работ. У многіх была выкарыстаная сімволіка горада, у тым ліку знакавыя аб'екты, скульптуры львоў, нацыянальны арнамент. У выніку было прынятае рашэнне адлюстраваць у лагатыпе, выкарыстоўваючы стыль вышыўкі крыжыкам (на белым фоне чырвоным), гісторыю і сучасны горад з дапамогай знакавых вядомых аб'ектаў. Над канчатковым варыянтам галоўнага сімвала юбілею працавала ўжо вялікая творчая група, у выніку створаны пазнавальны лагатып, які атрымаў аднагалоснае ўхваленне.

«Гэты лагатып будзе выкарыстоўвацца пры святочным афармленні горада, на сувенірнай прадукцыі, пры афармленні аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання, то бок стане галоўным брэндам святкавання 750-годдзя горада, якое пройдзе з 22 чэрвеня па 3 ліпеня», — сказала Ала Галушка.

Галоўная дамінанта лагатыпа — сімвал самакіравання — гарадская Ратуша. Злева ад яе — Свята-Нікольскі сабор (уключаны ЮНЕСКА ў рэестр найбольш каштоўных збудаванняў Еўропы ў стылі барока) і мемарыяльны комплекс Буйніцкае поле. Справа — помнік архітэктуры ў стылі мадэрн, былы будынак пазямельна-сялянскага банка (цяпер Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. Масленікава) і — як сімвал сучаснасці і паўнаты жыцця — жылая высотка. Вянчаюць з абодвух бакоў лагатып мініяцюрныя львы як сімвалы легенд аб паходжанні Магілёва і напамін пра тое, што Магілёў прэтэндаваў стаць сталіцай Беларусі, а таксама канкураваў па багацці і прыгажосці з многімі сталіцамі еўрапейскіх дзяржаў. Унізе лагатыпа лініяй ідзе вышыўка, запазычаная з аўтэнтычнага магілёўскага рушніка. Яна сімвалізуе ўрадлівасць зямлі і жыццё, а ў самым яе цэнтры надпіс «Магілёў-750».

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну20

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Парыж: Макрон папярэдзіў Лукашэнку16

Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову Макрона і Лукашэнкі2

Развод з Масквой у абмен на еўрапейскі бязвіз. Арменія сыходзіць з расійскай арбіты пад пагрозы Пуціна8

Павел Латушка адказаў на заклік Калеснікавай: Як перамагчы рак, калі яго не лячыць?12

Варшаву ў Беларусі цікавілі толькі правы польскай меншасці і Касцёл, вось яна і прайграла — былы польскі дыпламат30

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку19

ЕС збіраецца узмацніць міжнародны ціск на Расію пасля ўдараў «Арэшнікам»4

У культурніцкай сталіцы РФ артыст Марыінскага тэатра выстраліў у 11‑гадовага саксафаніста — той кепска граў3

Што Расія бамбіла балістычным «Арэшнікам» у Белай Царкве?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну20

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць