Улада

Парсюкевіча перавялі ў Менск

Сядзець ён цяпер будзе з былымі міліцыянтамі. Былыя палітвязьні не выключаюць, што такім чынам кантроль над лідэрам прадпрымальніцкага руху будзе ўзмоцнены.

Палітвязьня Сяргея Парсюкевіча перавялі са Шклоўскай у Менскую калёнію, у адмысловы атрад для былых міліцыянтаў. Былыя палітвязьні не выключаюць, што такім чынам кантроль над лідэрам прадпрымальніцкага руху будзе ўзмоцнены.

Пра перавод у Менскую калёнію Сяргей Парсюкевіч паведаміў жонцы Натальлі праз тэлефон 24 ліпеня:

«Дазволілі яму пазваніць, і ён паведаміў, што пераводзяць у Менскую калёнію. Маўляў, яму трэба там быць як былому міліцыянту. Сяргей быў вельмі разгублены. Маё меркаваньне, што маральна зьдзекуюцца зь яго».

Сёньня, 25 ліпеня, у адміністрацыі Менскай калёніі пацьвердзілі, што Сяргея Парсюкевіча ўжо прывезьлі ў калёнію. У якім атрадзе ён будзе адбываць пакараньне, не паведамілі. Супрацоўнік адміністрацыі сказаў, што пра гэта сваякам вязьня паведамяць праз два тыдні пасьля таго, як ён пройдзе карантын. Прычыны пераводу міліцыянты не камэнтуюць.

У Менскай калёніі, якая мае першы парадкавы нумар сярод калёній Беларусі, знаходзіцца адмысловы атрад для адбыцьця пакараньня былымі супрацоўнікамі міліцыі, пракуратуры і КДБ.

Сяргея Парсюкевіча асудзілі на 2,5 года зьняволеньня. Паводле прысуду, Парсюкевіч зьбіў міліцыянта, калі адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. Сам асуджаны заяўляе, што зьбівалі яго.

Паводле Радыё Свабода

Глядзі яшчэ:
А нас не зламаць. Ліст Сяргея Парсюкевіча з калёніі ў рэдакцыю НН
Сяргей Парсюкевіч асуджаны на 2,5 году

Каментары

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць