Пацешную гісторыю апісаў карыстальнік Pikabu.
Вырашыўшы паабедаць па-хуткаму, ён загітаваў калег замовіць бургеры з дастаўкай. Але калі справа дайшла да адпраўкі заяўкі, высветлілася, што якраз іх офіс знаходзіцца ў «мёртвай зоне». Па незразумелых прычынах, ён не ўваходзіць у зону дастаўкі ў адрозненне ад усіх суседзяў.

Не пагадзіўшыся з такой несправядлівасцю, мінчук вырашыў знайсці абыходны шлях. Тэлефанаваць у рэстаран і высвятляць, у чым тут праблема і як выправіць гэтую памылку, ён паленаваўся. А паколькі ён ведаў, як працуюць сайты, то крыху «паваражыў» над кодам пацвярджэння замовы, замяніў у патрэбным месцы true на false і неўзабаве сустракаў свае бургеры.
Дарэчы, дастаўка на Дамброўскую, 9 па-ранейшаму не працуе.

Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары