Улада105105

Ігар Шуневіч распавёў, кім былі «лясныя браты» ў пасляваеннай Беларусі

Міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч распавёў, кім былі «лясныя браты» ў пасляваеннай Беларусі. 2 сакавіка ён узяў удзел у праграме «Трэба разабрацца» на тэлеканале АНТ. Адно з пытанняў вядучага Рыгора Кісяля датычыла сітуацыі ў рэспубліцы ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, калі «дзейнічала каля 300 бандаў» і іх змаглі ліквідаваць толькі да пачатку 1950-х гадоў. Дык кім яны былі? Бо ў тых жа краінах Балтыі, ва Украіне «лясных братоў» лічаць героямі. Шуневіч перакананы, што гэта былі бандыты, сярод якіх знаходзіліся і іх «ідэйныя натхняльнікі».

Шуневіч: «Адшчапенцы рознага кшталту, ад дэзерціраў і заканчваючы пакінутымі дыверсантамі, дыверсійна-разведвальнымі групамі аб'ядноўваліся ў банды па адным прынцыпе: забіваць і рабаваць, уносіць хаос і смуту. Іх усіх аб'ядноўвала бандыцкая сутнасць і крымінальны промысел.

Таму, я думаю, што афарбоўка гэтых людзей, афарбоўка гэтых паводзін і тых наступстваў яна адназначная: гэта былі бандыты. Проста ў той час такая была спецыфіка. Гэта былі вялікія банды, добра ўзброеныя. Зброі хапала. Часцяком і з-за мяжы. У гэтых бандах прысутнічалі ідэйныя натхняльнікі, якія кіравалі гэтым бандыцкім падполлем. Трэба прызнаць, што пэўная арганізацыя вядома існавала тады».

Каментары105

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць