Свет2222

Кіраўнік «ДНР» абвясціў гандлёвую блакаду Кіеву

Кіраўнік самаабвешчанай «ДНР» Аляксандр Захарчанка абвясціў Кіеву гандлёвую блакаду. Сваё рашэнне ён абгрунтаваў тым, што жыхары Данбаса даўно жывуць у падобных умовах і зараз прыйшла чарга «ДНР» адказаць Кіеву тым жа, перадае РБК.

Аляксандр Захарчанка. Фота: Віктар Драчоў / ТАСС

Захарчанка нагадаў, што «ДНР» прадавала вугаль і атрымлівала грошы, але неўзабаве пазбавілася гэтай магчымасці пасля блакавання былымі ўдзельнікамі АТА участкаў чыгункі, па якіх перавозіліся грузы з непадкантрольнай Кіеву тэрыторыі Данбаса.

«Мы адсякаем усе сувязі з Украінай, з якой ваюем. Так, прадавалі вугаль, каб атрымліваць грошы і плаціць зарплату тут. Але праз тое, што мы навучыліся жыць у блакадзе, мы аб'яўляем блакаду Украіне», — сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў пятніцу.

На пачатку лютага ўкраінскія актывісты заблакавалі чыгунку блізу горада Бахмут ў Данецкай вобласці з мэтай «не дапусціць гандаль з сепаратыстамі».

Таксама заблакавалі праз тры дні пасля абвастрэння ўзброенага канфлікту ў Данбасе дарогу каля горада Аўдзееўка.

Сітуацыя ў Данбасе рэзка абвастрылася 29 студзеня. Абодва бакі тады ўзаемна абвінавацілі адзін аднаго ў абвастрэнні сітуацыі ў Данбасе.

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі

Усе навіны →
Усе навіны

У гомельскую бальніцу на хуткай прывезлі пацыента, але ён там адразу «вылечыўся»

Кавалеўскі адказаў на крык душы Жыгара35

Былы кіраўнік МЗС Літвы раскрытыкаваў паніжэнне ўзроўню аховы Ціханоўскай23

«Ён не збег, а пабег да мяне ў радзільню». Смяротнае ДТЗ на вуліцы Леніна ў Мінску2

Топавы беларускі валейбаліст уладкаваўся настаўнікам фізкультуры ў Польшчы2

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву5

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца10

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся3

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі60

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць