Надвор'е

Стала вядома, якое надвор'е нас чакае на гэтым тыдні

Delfi.lt

У выходныя дні ў Беларусі сярэднесутачная тэмпература паветра была на 7—14 градусаў вышэй за кліматычную норму. Такі тэмпературны фон адпавядае сярэдзіне красавіка. На гэтым тыдні вызначальны ўплыў на надвор'е ў краіне будуць аказваць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнаў Еўропы. Чакаецца няўстойлівае з ападкамі надвор'е, тэмпературны фон захаваецца значна вышэй за кліматычную норму. Пра гэта распавяла намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Святлана Рыбакова.

У аўторак, 7 сакавіка, надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з поўдня. У большасці раёнаў рэспублікі пройдуць дажджы, па паўночным захадзе краіны - з мокрым снегам. У начныя і ранішнія гадзіны слабы туман, у паўночных раёнах на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 1 … + 6°С, па поўначы паніжэнне да 0 … -2°С; максімальная днём + 2 … + 8°С, па поўдні паветра прагрэецца да + 9 … + 11°С.

У сераду, 8 сакавіка, захаваецца ўплыў атмасферных франтоў. Ноччу ў крайніх паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі, днём пераважна па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 … + 5°С, максімальная днём + 4 … + 11°С, па паўднёвым усходзе да +14°С. У Мінску 8 сакавіка ноччу ападкі малаімаверныя, днём магчымы кароткачасовы дождж. Мінімальная тэмпература паветра ноччу + 1 … + 3°С, максімальная днём + 7 … + 9°С.

У чацвер, 9 сакавіка, характар надвор'я істотна не зменіцца. Пераважна ў заходніх і цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы; у паўночна-заходніх раёнах рэспублікі мокры снег, ноччу слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 … + 6°С, па паўночным захадзе да -2°С; максімальная днём + 6 … + 12°С, па паўночным захадзе + 3 … + 5°С.

З пятніцы па нядзелю, 10-12 сакавіка, захаваецца няўстойлівае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, па поўначы з мокрым снегам), ноччу і раніцай у паўночных раёнах магчымы слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 … + 5°С, максімальная днём + 3 … + 10°С, па поўдні да +12°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні21

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

На Сашу Філіпенку завялі крыміналку за расповед пра ўласную творчасць1

Украіна заяўляе, што ўдарыла «Фламінга» па палігоне, адкуль Расія запускае «Арэшнік». Які вынік?6

На беларускіх аўтамагістралях паставяць чырвона-зялёную лазерную сістэму апавяшчэння

Беларусу адмовілі ў польскім грамадзянстве праз дробны штраф чатырохгадовай даўніны34

На «Белсаце» запусцілі шоу доўгіх гутарак з Глафірай Жук12

У Беларусі распрацавалі новы ўдарны беспілотнік

Метэазонд з кантрабандай прызямліўся на тэрыторыі склада сеткі Maxima пад Вільняй. Работнікі хацелі падзяліць цыгарэты1

У Фінскім заліве ўзарвалася грузавое судна, якое ішло ў Санкт-Пецярбург6

Расія і ЗША дамовіліся аднавіць вайсковы дыялог на высокім узроўні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні21

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць