Улада22

Лукашэнка: Мы абсалютна не супраць правядзення Вышэйшага дзяржаўнага савета

Беларусь не супраць правядзення чарговага пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, але на ім павінны быць прыняты рашэнні па шэрагу канкрэтных пытанняў. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны.

«Адказваючы на пытанне, якое ўвесь час перад намі ставіцца наконт пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, я стаўлю канкрэтную задачу перад прэм'ер-міністрам і міністрам замежных спраў: мы павінны падрыхтаваць парадак дня гэтага пасяджэння і пазначыць там карэнныя пытанні, якія павінны сёння вырашацца», — сказаў ён.

«Мы не павінны ператвараць Вышэйшы дзяржсавет, старшынёй якога я з'яўляюся, у нейкую «засядалаўку» — прыехалі, адзін на аднаго паглядзелі, перакусілі і раз'ехаліся, а рашэння пытанняў няма», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць парадак дня пасяджэння, уключыўшы ў яе канкрэтныя найважнейшыя пытанні двухбаковых адносін і праект рашэння, які павінен быць узгоднены і парафіраваны. «Каб мы там лоб у лоб не стукалі адзін аднаму. Мы абсалютна не супраць правядзення Вышэйшага дзяржаўнага савета. Чарговы ВДС павінен адбыцца ў Маскве. Рыхтуйце гэты парадак дня — 3-4 пытання, не болей. А не 25 пытанняў, якія мы, як на каньках, прымаем там, як быццам па лёдзе катаемся», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў10

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі журналіст лечыцца ад анказахворвання і просіць дапамогі

На выбарах у новую Каардынацыйную раду захаваюцца гендарныя квоты38

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала9

Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу7

Эстонская кампанія распрацавала наватарскую ракету-перахопнік супраць шахедаў4

Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ3

У розных раёнах Мінска з кранаў пацякла «нафта»1

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»6

Лукашэнка хуценька далучыўся да трампаўскай Рады міру36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў10

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць