Грамадства3939

Гумінскі, Мясніковіч, Шуневіч: хто стаяў за прыняццем Дэкрэта аб дармаедах

Дэкрэт №3 аб барацьбе з утрыманствам выклікаў масавыя пратэсты па ўсёй краіне. На вуліцы выходзілі Мінск, Гомель, Віцебск, Бабруйск, Маладзечна, Пінск і іншыя гарады. На 15 і 25 сакавіка запланаваныя яшчэ дзве буйныя акцыі ў Мінску.

9 сакавіка Аляксандр Лукашэнка быў вымушаны пайсці на саступкі, дзеянне Дэкрэта прыпыненае на год. Але людзі не сыходзяць з плошчаў, патрабуюць поўнай адмены.

«Наша Ніва» згадвае, хто стаяў за прыняццем непрадуманага дэкрэта.

Віктар Гумінскі

Палітрук, дэпутат з Барысава, адзін з кіраўнікоў «Белай Русі». У сакавіку 2012 года ён першым загаварыў пра неабходнасць увядзення закона аб барацьбе з дармаедствам. «Прыняцце падобнага закона спрыяла б умацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны», — сказаў Гумінскі. Адметна, што тады ініцыятыву Гумінскага не падтрымалі дзяржсакратар Рады бяспекі Леанід Мальцаў і старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура. Яны меркавалі, што ў краіне і так дастаткова іншых шляхоў уплыву на грамадзян. Аднак у хуткім часе Мальцаў быў пераведзены ў Памежны камітэт, а Батура ўвогуле з ганьбай адпраўлены ў адстаўку.

Міхаіл Мясніковіч

Прыкладна праз паўгода пасля Гумінскага размова выйшла на больш высокі ўзровень. Аб дармаедах загаварыў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Менавіта ён упершыню агучыў лічбу 400 тысяч «дармаедаў». «Многія з гэтых так званых непрацуючых, вядома, працуюць, але падаходны падатак не плацяць, адлічэнні ў пенсійны фонд не робяць, а ўсімі сацыяльнымі выгодамі — медыцынай і гэтак далей — карыстаюцца, як і ўсе. На пенсію разлічваюць, — сказаў прэм’ер-міністр. — За кошт каго? За кошт тых, хто працуе каля станка, у полі, працуе ў школе, бальніцы», — сказаў Мясніковіч.

Аляксандр Ярашэвіч

Зноў нейкі перыяд можна ахарактарызаваць як «пагаварылі і забыліся». У чэрвені 2013 года ў Кажан-Гарадку Брэсцкай вобласці тэму актуалізаваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Ярашэвіч. «Ва ўсіх дзеці ходзяць у школу, дзіцячыя садкі, людзі звяртаюцца ў дзяржаўныя ўстановы аховы здароўя. Таксама ўсе карыстаюцца грамадскім транспартам, дзе тарыфы для насельніцтва ніжэйшыя за сабекошт. Гэта значыць, карыстаюцца аднолькавымі дабротамі. Значыць, усе павінны і папаўняць дзяржаўную скарбонку, плаціць падаткі. Але, вядома, тым, хто нямоглы, дзяржава павінна дапамагаць», — заявіў ён.

Максім Ермаловіч

Вельмі падобныя аргументы выкарыстоўваў у снежні 2013 года намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч. Ён быў упэўнены, што падстава да ўвядзення падатку для «дармаедаў» існуе. «Наўскідку магу выказаць меркаванне, што сума такога падатку павінна быць нейкай сярэдняй велічынёй падаходнага падатку, што выплачваецца грамадзянамі, і адлічэнняў у Фонд сацабароны. Самае складанае тут — вызначыць пералік грамадзян, якія трапляюць пад катэгорыю дармаедаў. Усё гэта патрабуе шырокага абмеркавання», — сказаў Максім Ермаловіч.

Ігар Шуневіч

Не абышлося ў гэтым спісе і без міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча. Кіраўнік МУС сказаў у лістападзе 2014, што менавіта ягонае ведамства стаяла за гэтым законам. «МУС ініцыявала абмеркаванне тэмы дармаедства і актуалізавала неабходнасць унясення змяненняў у дзеючае заканадаўства ў гэтым пытанні. Таксама Савету міністраў было даручана прадставіць свае прапановы кіраўніку дзяржавы. Міністэрства ўнутраных спраў будзе выступаць у якасці аналітыка, які дасць сваё рэзюмэ наконт гэтага дакумента. Хутчэй за ўсё, гэта будзе ўказ прэзідэнта», — тлумачыў Ігар Шуневіч.


Каментары39

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць