Свет22

Апраўданы судом Хосні Мубарак выйшаў на свабоду

Былы прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак адправіўся дадому пасля шасці гадоў зняволення, паведаміў яго адвакат. Апошнія пяць гадоў зрынуты прэзідэнт знаходзіўся ў вайсковым шпіталі ў Каіры з-за праблем са здароўем, у суд яго дастаўлялі на верталёце, паведамляе ВВС.

Па словах яго адваката, цяпер экс-прэзідэнт з'ехаў з шпіталя і адправіўся дадому, у Геліяполіс.

2 сакавіка Вышэйшы апеляцыйны суд у Егіпце апраўдаў Мубарака па справе аб забойстве дэманстрантаў у 2011 годзе, калі пратэстныя акцыі прывялі да адстаўкі ўрада і прэзідэнта, нягледзячы на масавыя арышты і ўвод войскаў у гарады. Паводле даных ААН, у выніку сутыкнення сілавікоў і пратэстоўцаў загінула каля 300 чалавек.

Хосні Мубарак у 2012 годзе атрымаў пажыццёвы тэрмін, бо суд прызнаў яго адказным за расстрэл мірных дэманстрантаў вайскоўцамі. Аднак былы прэзідэнт абскардзіў прысуд, і ў 2014 годзе рашэнне было адмененае. У адказ ужо пракуратура падала ў вышэйшы суд скаргу, але суд адхіліў яе, і рашэнне аб апраўданні Мубарака ўступіла ў сілу.

Мубараку 88 гадоў, ён займаў пасаду прэзідэнта Егіпта з 1981 па 2011 гады. Ён вымушаны быў сысці ў адстаўку на фоне масавых акцый пратэсту ў краіне, якія пачаліся зімой 2011 года. Пратэстоўцы патрабавалі адстаўкі прэзідэнта і эканамічных рэформаў у краіне.

Пасля адстаўкі Мубарака і ўрада да ўлады прыйшоў часовы ўрад. У 2012 годзе прайшлі прэзідэнцкія выбары, на якіх перамог кандыдат ад «Братоў-мусульман» Махамед Мурсі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця2

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

У Венгрыі заяц скокнуў самакатчыку ў твар і збіў яго на зямлю9

У Гомелі адбыўся яшчэ адзін выпадак нападу бяздомнага сабакі на дзіця 1

Ці не здарацца летам масавыя адмены авіярэйсаў праз дэфіцыт паліва?

Па цяжкіх артыкулах будуць судзіць, верагодна, цэлую сям'ю3

У Мінску сталі пераносіць трамвайнае кальцо з ДС «Возера» бліжэй да цэнтра

У Пецярбургу прадпрымальнік з нажом прабраўся ў Эрмітаж і з імператарскага крэсла звярнуўся да Пуціна1

Кая Калас: Расія, Кітай і ЗША хочуць разбурыць Еўрасаюз8

Пяскоў звінаваціў Зяленскага ў падбухторванні з-за слоў пра Беларусь2

Украіна стварыла ўласную кіраваную авіябомбу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця2

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць