Улада88

Аб'яднаная сістэма відэаназірання: «Гэта нешта большае, чым проста камеры»

Аналітык у пытаннях бяспекі, стваральнік сайта Belarus security blog Андрэй Паротнікаў пракаментаваў для «Нашай Нівы» навіну пра стварэнне Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, пра якую ў панядзелак расказаў міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч.

«Найперш трэба бачыць праект указа. Пакуль гэта выглядае так, што яны хочуць зрабіць цэнтралізаваную сістэму відэаназірання і супрацьпажарнай бяспекі. Там жа гаворка ідзе не толькі пра камеры назірання, але і пра пажарныя датчыкі.

Для чаго гэта робіцца? Можа быць шмат варыянтаў: каб цэнтралізаваць падачу інфармацыі і больш арганізавана выдаткоўваць сілы падчас надзвычайных здарэнняў ці злачынстваў, каб захаваць грошы за кошт зняцця дадатковага патрулявання, каб проста папіліць бюджэтныя грошы ці пралабіраваць чыесьці інтарэсы, можа, проста чакаюць, што ў сувязі з эканамічным крызісам, пачнецца рост злачыннасці. Можа быць, бюджэт не дазвяляе павялічыць колькасць міліцыі і танней укласціся ў тэхнічныя сродкі. Можа быць, што заўгодна.

Я не думаю, што гаворка вядзецца толькі пра камеры назірання, калі б толькі пра гэта, то такое пытанне не разглядалася асабіста Лукашэнкам. Ён жа не будзе разбірацца, якое праграмнае забеспячэнне лепшае, а якое горшае.

Канечне, гэта можа быць звязана з апошнімі пратэстамі. Дадаткова фіксаваць нейкія моманты, адсочваць перасоўванні людзей, месцы збору. Гаворка ідзе пра татальны кантроль над сітуацыяй.

Што тычыцца агульнай сістэмы відэаназірання, то яны ёсць у Сінгапуры, Лондане, ды шмат дзе.

Калі злачыннасць змяншалася і не было вострага крызісу, то нікому гэта не было трэба. Усталёўвалі, канечне, камеры, на тым жа чыгуначным вакзале іх больш за 200, але чамусьці менавіта цяпер гэта вырашылі цэнтралізаваць.

Важным з'яўляецца тое, хто будзе размяркоўваць гэтую інфармацыю, якія структуры, які рэгламент рэагавання. Там, хутчэй за ўсё, указ тычыцца базавых прынцыпаў, базавай архітэктуры і сістэмы рэагавання. Гэта самае цікавае. А тое што камеры яны павесяць - гэта другаснае».


Каментары8

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары3

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

Зяленскі: Пераможцаў у вайне не будзе13

Закрываць ці не закрываць вечка ўнітаза перад змываннем?7

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся60

«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць