Грамадства1212

Астравец, Фаніпаль, хто яшчэ? Рэйтынг гарадоў па прыросце насельніцтва

Белстат падлічыў насельніцтва ўсіх гарадоў і мястэчак Беларусі па стане на пачатак 2017 года.

Астравец. Фота Ірыны Арахоўскай.

Якія цікавыя лічбы можна заўважыць?

1. Сярод абласных гарадоў найбольшы пастаянны прырост дэманструе Гродна. Насельніцтва горада складае 368 710 чалавек, і ўжо зусім хутка перагоніць Віцебск (там жывуць 369 933 чалавек). Недалёка знаходзіцца і Магілёў (380 440 чалавек). Пры захаванні цяперашняй дынамікі Гродна праз некалькі гадоў зможа стаць трэцім горадам краіны, услед за Мінскам і Гомелем.

2. Паколькі правінцыя вымірае, становіцца ўсё больш раёнаў з крытычна нізкім узроўнем насельніцтва. У Расонскім раёне жывуць 9350 чалавек, у Краснапольскім — 9520, у Дрыбінскім — 9870. На мяжы яшчэ Нараўлянскі (10430) і Хоцімскі (10640). Ці ёсць сэнс у існаванне такіх раёнаў? Пытанне перадусім эканамічнае, бо ў кожным з гэтых выпадкаў асобная адміністрацыя працуе для такой самай колькасці людзей, як квартал новабудоўляў у сталіцы.

3. Насельніцтва Мінска працягвае падбірацца да 2 мільёнаў (пакуль што 1 974 819 чалавек). Аднак гэта гаворка толькі пра адміністратыўныя межы горада. Напрыклад, у Калодзішчах, куды заязджае сталічны гарадскі грамадскі транспарт, жыве яшчэ каля 17,5 тысячы чалавек. І гэта фармальна ў аграграрадку!

Адначасова працягваецца і развіццё спадарожнікаў. І Фаніпаль, і Заслаўе, і Лагойск, і Смалявічы, і Дзяржынск — усе ва ўпэўненым плюсе.

* * *

Топ беларускіх гарадоў па прыросце насельніцтва:

Горад 2017 2016 %
1 Астравец 10 253 9569 7,15%
2 Фаніпаль 15 922 15 198 4,76%
3 Гомель 535 229 521 452 2,64%
4 Столін 13 269 12 951 2,46%
5 Горкі 34 553 33 830 2,14%
6 Добруш 18 760 18 380 2,07%
7 Ашмяны 16 684 16 388 1,81%
8 Заслаўе 15 419 15 151 1,77%
9 Лагойск 12 950 12 739 1,66%
10 Лунінец 24 712 24 412 1,23%
11 Калінкавічы 40 315 39 860 1,14%
12 Мядзел 6949 6871 1,14%
13 Брэст 343 985 340 141 1,13%
14 Скідзель 10 709 10 592 1,1%

Мы ўключылі ў спіс тыя гарады, дзе насельніцтва вырасла больш чым на 1%.

Феномен Астраўца звязаны з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі. А вось скачок Гомеля тлумачыцца тым, што ў межы горада ўключылі 10-тысячны рабочы пасёлак Касцюкоўка.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро7

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтая фіялетавая гародніна скарае свет, але стала дэфіцытнай2

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам5

Каб залагодзіць Трампа, ПАР прызначыла паслом у ЗША палітыка, які ўваходзіў ва ўрад яшчэ ў часы апартэіду

Лукашэнка падпісаў закон, якім уводзіцца адказнасць за «прапаганду» бяздзетнасці і гомасэксуалізму11

У Малдове вынеслі прысуд былому высокаму спецслужбісту за перадачу сакрэтных звестак беларускаму КДБ

У Навагрудку разбураюць кляштар навагрудскіх мучаніц, якія ахвяравалі сваімі жыццямі за мясцовых жыхароў7

Археолагі вызначылі дакладны ўзрост некропаля, знойдзенага ў Гродне падчас будоўлі

Мадзьяр падлавіў Орбана ў ягонай рэзідэнцыі. І нават з гэтага пажартаваў ВІДЭА4

Рэжым у Іране змяніўся — прычым у горшы бок14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро7

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць