Усяго патроху

Гімнастыка для мозгу

Традыцыйна прынята лічыць, што з узростам чалавек траціць вастрыню розуму, але навукоўцы высьветлілі, што мы самі здольныя перашкодзіць разбуральнай працы часу.

Традыцыйна прынята лічыць, што з узростам чалавек траціць вастрыню розуму, але навукоўцы высьветлілі, што мы самі здольныя перашкодзіць разбуральнай працы часу.

Для цела аэробіка, а для мазгоў — нэўробіка, якая дазволіць доўга захоўваць яснасьць і вастрыню розуму нават у сталыя гады. Пачаць ніколі ня позна, запэўніваюць мазгаведы. Нават калі чалавек ужо наракае на слабы розум, у яго ёсьць шанцы ў адзін цудоўны дзень зноў уразіць усіх сваёй жалезнай лёгікай.

Гэтая гімнастыка для мозгу ўключае ў сябе ўсяго толькі пяць простых правілаў.

1. Для пачатку паспрабуйце чысьціць зубы альбо набіраць тэлефонны нумар ня правай, а левай рукой. Гэта нашмат цяжэй, чым здаецца, і патрабуе пэўнай канцэнтрацыі. Галоўнае, што такім чынам умацоўваюцца сувязі між абодвума паўшар’ямі мозгу.

2. Далей паспрабуйце займацца чым‑небудзь дастаткова звыклым з заплюшчанымі вачыма. Напрыклад, прымаць душ. Галоўным чынам мозгу даводзіцца займацца апрацоўкай інфармацыі, атрыманай праз органы пачуцьцяў. Заплючшчыўшы вочы, вы прымушаеце свой галаўны кампутар апрацоўваць атрыманую інфармацыю па‑новаму, што надзвычай карысна.

3. Гуляйце ў настольныя гульні — неабходнасьць пралічваць хады й прадумваць разнастайныя гульнявыя сытуацыі не дае магам заржавець.

4. Паспрабуйце дадаць да сваёй руціннай абыдзённасьці элемэнт навізны. Ня трэба вынаходзіць ровар — проста паспрабуйце рабіць сваю штодзённую працу ў крыху іншым парадку ці проста выберыце для свайго крэсла новае месца, пайдзіце дахаты іншай дарогай. Гэта змусіць вас паглядзець на сьвет з іншага пункту гледжаньня — як у простым, так і ў пераносным сэнсе.

5. Нарэшце, не пагарджайце «стравай для розуму». Шчодра разнастайвайце свой штодзённы рацыён антыаксыдантамі, якіх багата ў ягадах, гарбаце й зяленіве.

На пытаньне пра тое, як часта варта выконваць усе гэтыя практыкваньні, навукоўцы адказваюць, што найлепш ператварыць іх у сваю добрую звычку й рабіць па некалькі разоў на дзень.

Варта таксама памятаць, што некаторыя лекі, якія дапамагаюць целу, шкодзяць мозгу. Таму лепш, калі магчыма, абысьціся безь некаторых шырока ўжываных рэляксантаў, антыспазматыкаў і антыдэпрэсантаў ці, прынамсі, зьвесьці іх прымяненьне да мінімуму.

І, бузумоўна, ня варта забываць пра карысьць добрага глыбокага сну.

Паводле strana.ru, gazeta.pl

Каментары

Цяпер чытаюць

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў2

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Грозныя іспанцы не змаглі нічога зрабіць са зборнай Каба-Вэрдэ3

Трамп заявіў, што пасля Ірана засяродзіцца на вайне ва Украіне6

У Беларусі ёсць гарадскі пасёлак, дзе за год не было ніводнага вяселля

Замест банкету — турнір змешаных адзінаборстваў. Як Трамп адзначыў 80‑годдзе6

Ці ёсць сярод сілавікоў у турмах і калоніях добрыя людзі? Адказвае Лосік4

У Беларусі забаронена працаваць яшчэ аднаму вядомаму трэнеру, хоць ён нібыта і не ў чорных спісах. Чым правініўся?1

Што скончыцца раней: вайна ці Пуцін? Прагнозы заходніх аналітыкаў17

Глядзіце, як змялеў Мухавец пасля веснавой сушы на Берасцейшчыне ФОТЫ4

Пад Полацкам мужчына чатыры дні таму пайшоў на падводную рыбалку і знік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў2

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць