Здарэнні44

Працаваў на прамога канкурэнта: за што судзяць экс-намесніка міністра транспарту

У Мінскім гарадскім судзе 14 красавіка пачаўся працэс аб злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. На лаве падсудных трое чыноўнікаў: былы намеснік міністра транспарту Яўген Рагачоў, былы першы намеснік начальніка БЧ Уладзімір Міхайлюк і намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства «Белінтэртранс» Белчыгункі Уладзіслаў Лембіеўскі.

Яўген Рагачоў

Усе яны былі затрыманыя яшчэ ў снежні 2015 года. Цяпер 43-гадоваму Рагачову і 33-гадоваму Лембіеўскаму пагражае да 10 гадоў.

Уладзімір Міхайлюк

58-гадовы Міхайлюк можа сесці на 6 гадоў.

Рагачоў заявіў хадайніцтва, каб у якасці абаронцы на працэс выклікалі яго бацьку, бо той «усё жыццё адпрацаваў на чыгунцы, добры спецыяліст і можа дапамагчы суду». Суддзя Ігар Любавіцкі, праўда, адхіліў хадайніцтва — Рагачоў-старэйшы былы чыгуначны начальнік, але ж юрыдычнай адукацыі не мае.

Асноўныя прэтэнзіі да Рагачова і кампаніі ў следства наступныя. Чыноўнікаў абвінавачваюць у «дапамозе» кампаніі «Сіфуд-сервіс», якая займалася транспарціроўкай грузаў і фактычна была канкурэнтам Беларускай Чыгункі.

Рагачоў, па версіі следства, уступіў у змову з кіраўніком «Сіфуд-сервіса» Віталём Петрукевічам.

Такім чынам, падчас сваёй працы на кіраўнічых пасадах пачынаючы з 2010 года Рагачоў імкнуўся дзейнічаць у інтарэсах Петрукевіча.

Спачатку Рагачоў кіраваў БТЛЦ (транспартна-лагістычным цэнтрам чыгункі). Пасля пайшоў у першыя намеснікі міністра транспарту, на пасадзе ў БТЛЦ яго змяніў Лембіеўскі.

Уладзіслаў Лембіеўскі

Лембіеўскага і Міхайлюка вінавацяць у змове з Рагачовым — яны дапамагалі яму ў «падтрымцы» кампаніі «Сіфуд-сервіс».

У прыватнасці, Рагачоў заключаў невыгадныя дамовы паміж «Сіфуд-сервісам» і Белчыгункай. Акрамя таго, чыноўнік намагаўся расфарміраваць рэфрыжэратарныя секцыі Белчыгункі. Частка рэфрыжэратарных вагонаў насамрэч была перададзена з вагоннага дэпо ў Маладзечне ў ведамства БТЛЦ, а адтуль — «Сіфуд-сервісу». У выніку гэтага прыйшлося скараціць каля 50 рабочых Белчыгункі.

Прасцей кажучы, следства мяркуе, што Рагачоў дапамагаў «Сіфуд-сервісу» стаць манапалістам у галіне перавозкі грузаў, якія хутка псуюцца і для якіх патрэбныя рэфрыжэратарныя вагоны. Для гэтага ён расфарміроўваў адпаведнае падраздзяленне на Белчыгунцы і перадаваў вагоны кампаніі свайго знаёмага Віталя Петрукевіча. Дапамагалі намесніку міністра яго падначаленыя: першы намеснік начальніка БЧ Уладзімір Міхайлюк і намеснік генеральнага дырэктара «Белінтэртранса» (БТЛЦ) Уладзіслаў Лембіеўскі.

Пацярпелымі па справе праходзяць рабочыя чыгункі, якіх скарацілі ў выніку дзеянняў чыноўнікаў: агулам больш за 40 чалавек. На пасяджэнне прыйшлі пяцёра з пацярпелых.

Уладзімір Міхайлюк, дарэчы, яшчэ абвінавачваўся ў «псаванні зямлі». Ля свайго дома пад Мінскам ён незаконна выкапаў два штучныя вадаёмы. Але шкода дзяржаве была кампенсаваная.

Таксама, прычым у трохразовым памеры, Міхайлюком была кампенсаваная шкода, нанесеная дзяржаве ў сувязі са злоўжываннем службовымі паўнамоцтвамі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць