Грамадства1111

Анархіста Змітра Паліенку прызналі палітвязнем

Праваабаронцы прызналі актывіста Змітра Паліенку палітвязнем і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення, паведамляецца на сайце «Вясны. 

Падставай для крымінальнага пераследу Паліенкі стаў ягоны ўдзел у мірнай акцыі раварыстаў «Крытычная маса», якая адбылася 29 красавіка 2016 года. Акцыя была гвалтоўна спыненая супрацоўнікамі міліцыі, з прымяненнем непрапарцыйнай сілы. У выніку шасцёра ўдзельнікаў, уключна з Паліенкам, былі затрыманыя.

12 кастрычніка 2016 года Зміцер Паліенка быў асуджаны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусі (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў) і па частцы 2 артыкула 343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару).

«Праваабаронцы ўпэўненыя, што гэтыя абвінавачванні не знайшлі свайго пацверджання ў судзе і не былі замацаваныя дастатковымі доказамі.

Адзначаючы гэтыя акалічнасці і падкрэсліваючы невыкананне дзяржавай пазітыўных абавязальніцтваў па садзейнічанні рэалізацыі правоў на мірныя сходы і свабоднае выказванне меркаванняў, абароне ўдзельнікаў мірных сходаў, праваабаронцы прыйшлі да высновы: асуджэнне Зміцера Паліенкі непасрэдна сталася вынікам рэалізацыі ім свабоды мірных сходаў і выказвання меркавання, што дазваляе кваліфікаваць сацыяльнага актывіста як палітычнага зняволенага», — паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, 7 красавіка 2017 года суд Заводскага раёна г. Мінска адмяніў адтэрміноўку выканання пакарання, і Зміцер Паліенка падлягае накіраванню ў папраўчую калонію для адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1,5 гады (з улікам часу ўтрымання пад вартай да суду ў 2016 годзе).

Каментары11

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты20

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты20

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць