Свет88

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі

Цела хлопчыка знайшлі ў халадзільніку, яго 58‑гадовая бабуля была забітая ўдарамі тупога прадмета. Маці дзіцяці здолела вырвацца, выбегчы на вуліцу і паклікаць на дапамогу. 

Фота: AP Photo / Dmitri Lovetsky

Паводле «Фантанкі», увечары 25 кастрычніка мінакі заўважылі акрываўленую жанчыну каля дома на вуліцы Камісара Грушко ў Пецярбургу. Яна крычала і прасіла дапамогі. Паліцыянты знайшлі ў яе кватэры целы маці і двухгадовага сына.

Выданне піша, што пакуль жанчыны не было дома, у яе кватэру прыйшоў сужыцель, ён забіў маці пецярбуржанкі і дзіця. Калі жанчына вярнулася дадому, мужчына паспрабаваў забіць і яе, але яна вырвалася і здолела ўцячы.

Цяпер 32‑гадовая пацярпелая з траўмамі знаходзіцца ў бальніцы.

Падазраваны — 40‑гадовы настаўнік матэматыкі, піша выданне. Яго педагагічны стаж — 11 гадоў. Выкладаў матэматыку, а раней — фізкультуру.

Яго 32‑гадовая сужыцелька працавала ў той жа школе, выкладала гісторыю і грамадазнаўства. Яе забітая маці таксама была настаўніцай — выкладала англійскую мову.

«Фантанка» сёння таксама паведаміла пра знойдзеную ў кватэры запіску, якую, паводле выдання, пакінуў падазраваны. У ёй мужчына выказвае незадаволенасць тым, што мусіць даглядаць дзіця па выхадных, і піша, што сумняваецца ў сваім бацькоўстве. Гэтыя звесткі афіцыйна не пацверджаныя. Але калі гэта спраўдзіцца, то не выключана, што забіты хлопчык — яго сын. 

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб забойстве двух чалавек, у тым ліку малалетняга дзіцяці, і замаху на забойства. 

Падазраваны не затрыманы, яго шукаюць.

Каментары8

  • RAZAM
    26.10.2026
    JANY UZYVAUC CZARNY MAGIU - SYPRAC ACTYVISTAY I ICH BLIZKICH
    I BYLUCH REPRASAVANYCH ASOB
    ( STALINSKICH CZASOY ) KAB NACHKODZIC IM U ZICCI
    TAKI GOLAS CHEPCZA
    ( JAK BY DYMAECH CHTO ETA TWAE MYSLI )

    P.S. RASPAUSYDZWAICE ETA INFO -
    BO PRA ETA MALA CHTO WEDAE
  • UFO
    26.10.2026
    Сапраўды Расчленінград.
  • Імя
    26.10.2026
    Нешта вар’яцкае там носіцца ў паветры. Можа, проста не варта было будаваць горад на багне і парэштках балотных пачвар, там, дзе ніхто не хацеў сяліцца з уласнай волі?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць