Усяго патроху5252

Топ-8 маляўнічых куткоў Беларусі, дзе варта апынуцца гэтай вясной ФОТЫ

Спецыяльна для чытачоў «Нашай Нівы» слынны астраном і фотамастак Віктар Малышчыц адабраў казачныя здымкі беларускіх краявідаў, якія варта ўбачыць на ўласныя вочы кожнаму беларусу.

Прыпяць

Кожную вясну Прыпяць ператвараецца ў сапраўднае мора, прычым высокая вада можа захоўвацца да самага пачатку лета. Неадкладна збірайцеся на Палессе — на любым сваім участку гэтая рака ўразіць вас сваёй прыгажосцю.

Рака Убарць

У Лельчыцкім раёне знаходзіцца адзін з прытокаў Прыпяці — Убарць, якая бярэ пачатак на тэрыторыі Украіны. Уздоўж усёй гэтай ракі увесь час трапляюцца надзвычай прыгожыя поймы з раскіданымі там і тут дубамі. Гэтае месца цікавае ў любую пару года, але найбольш — увесну, калі дубы стаяць па калена ў вадзе.

Заказнік Спораўскі

Возера Спораўскае ў Бярозаўскім раёне і прылеглыя да яго балоты — адна з найбольш цікавых тэрыторый для аматараў птушак. Менавіта тут знаходзіцца самая шчыльная ў свеце папуляцыя вяртлявай чаротаўкі — маленькай птушачкі, спеў якой многія прызнаюць нават прыгажэйшым за салаўіны. Вясна — самы час паслухаць птушыныя спевы, таму спяшаймася ў Спорава!

Балота Ельня

Яшчэ адна вельмі важная тэрыторыя для птушак знаходзіцца ў Мёрскім раёне — гэта балота Ельня. Толькі ўвесну, пакуль ранкі яшчэ вельмі халодныя, тут можна сустрэць незабыўныя світанні ў аблоках туману. І ўсё гэта ў суправаджэнні птушынага хору.

Налібоцкая пушча

Вялізны лясны масіў на захад ад Мінска яшчэ не так раскручаны, як іншыя нашы заказнікі і нацыянальныя паркі. Але тыя, хто пабываў у Налібоцкай пушчы, заўсёды вяртаюцца сюды ізноў. Месца вельмі любяць водныя турысты — сплаўляючыся па Іслачы і Заходняй Бярэзіне, вы ўбачыце ўсю пушчу ад поўначы да ўпадзення ў Нёман.

Браслаўскія азёры

Гэты край непаўторны ў любы час. Але ўвесну да гэтага хараства дадасца яшчэ і водар ад кветак дзікіх ігруш, якімі параслі многія пагоркі ля азёр. Дарэчы, калі вы аматар зорнага неба, то ўбачыць шмат зорак над Браслаўшчынай удасца толькі ўвесну ці ўвосень — летнія ночы ў гэтых краях занадта светлыя.

Возера Гінькава

Аматарам непапсовых аб’ектаў можна параіць незвычайнае возера Гінькава на Глыбоччыне. Менавіта на берагах гэтага возера знаходзіцца самая вялікая ў Беларусі пячора, куды могуць залезці адзін-два чалавекі. Возера вельмі глыбокае і надзвычай празрыстае, дно можна ўбачыць нават на глыбіні некалькіх метраў.

Рака Іслач

Калі вы — сталічны жыхар і хочаце проста выехаць на прыроду ў выходны дзень — прыгажэйшага месца паблізу ад сталіцы цяжка знайсці. Толькі не забудзьце ўзяць з сабой вялікі пакет і прыбраць заадно за іншымі сталічнымі гасцямі, якія слаба ўяўляюць, як трэба паводзіць сябе на прыродзе.

Каментары52

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж24

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

«Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя10

Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць7

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які мог быць замяшаны ў дыверсіі ў Лейпцыгу. Прычым ён змяніў прозвішча13

Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы12

Пуцін можа вярнуць «генерала Армагедона»: вяртаецца пагроза для Кіева6

У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу»4

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука19

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж24

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць