Культура3434

Выйшаў альманах, які не варта чытаць мітрапаліту Паўлу і Севярынцу

Паганцы існуюць па ўсім свеце. Беларусь тут, натуральна, не выключэнне. Ужо больш за чатыры гады існуе сайт svajksta.by, вакол якога гуртуюцца тутэйшыя неапаганцы. А зусім нядаўна выйшаў альманах з той самай назвай Svajksta. Гэта слова з старапрускай мовы, якое азначае «святло».

Фота Ірыны Арахоўскай.

Калісьці нішу неапаганскіх выданняў займаў Аляксей Дзерман, які выдаваў Druvis і «Сівер», аднак потым ён перайшоў на пазіцыі еўразійства і апраўдвання дзеяння рускага свету. Таму месца нішавага выдання заставалася пуставаць.

«Паганства цікавіць заходні свет, заходніх мысляроў. Ёсць навукоўцы-спецыялісты па паганстве, да якіх прыслухоўваюцца. Менш слухаюць тых, хто намагаецца рэканструяваць рытуалы, — але паганская спадчына застаецца цікавай. І не ў якасці экзотыкі, а ў якасці рэальнай альтэрнатывы», — піша рэдакцыя ў прадмове да нумара.

Альманах атрымаўся дастаткова «олдскульным» у сваім афармленні, нібыта з 90-х. Над дызайнам трэба працаваць далей. Матэрыялы падзеленыя на рубрыкі «Краіна», «Процістаянне», «Традыцыя», «Дзень адзінства балтаў», «Літва», «Латвія», «Нашы», «Свет», «Думкі», «Гутаркі», «Тэксты».

З галоўных навін у краіне: апісанне з’яўлення помніку «каменя са слядочкам» у Маладзечне, ахова сасны «Ведзьміна лапа» ў Віцебскім раёне, стварэнне пад Гроднам заказніка «Чортава балота», лекцыя «Віцебск балцкі», невядомы раней абрад «Сава» з Пружанскага раёна.

Вялікі артыкул прысвечаны графіці з выявай Ярылы ў Мінску. «І графіці не арыгінальнае, і «Ярыла» фэйкавы, і людзі абураюцца», — канстатуе выданне. «Такі персанаж, як «Ярыла», быў вядомы ў рускіх па верхнім цячэнні Волгі (Кастрама і побач) і ў больш паўднёвых расійскіх губернях. Калі разабрацца, дык высвятляецца, што і не «беларускі», і не «паганскі», і не «бог» той «Ярыла» — так нейкая частка рускіх называла святога Георгія, які на гербе іх сталіцы».

У альманаху прыводзяцца слова мітрапаліта БПЦ Паўла, які жорстка крытыкуе неапаганства. «Насамрэч гэта страшная з’ява. Не прапаноўваюць вярнуцца да тых вучэнняў, караням, якія жылі пакаленні да князя Уладзіміра, а ўжо сёння прапануюць новае, вычварнае, сатанінскае, шаманскае, гэта збівае многіх людзей з толку».

Аднак і самі аўтары «Свайксты» тут не адстаюць ад хрысціянскіх іерархаў. Тэме «працістаяння» прысвечаная значная частка альманаху. Напрыклад, вось дастаткова маніпулятыўны загаловак «Каталіцкае Раство адзначаюць у 10 разоў менш людзей, чым паганскую Радаўніцу».

Падаюцца і іншыя навіны: «16 тысяч подпісаў супраць царквы на возеры Балдук», «Віцебск: фэйкавая царква гораду не патрэбная», «Менчукі перашкодзілі пачаць будаваць касцёл».

«Разбуральны ўплыў на традыцыю [Радаўніцы — «НН»] робіць праваслаўная царква. Натуральна, царкоўнікі дзейнічаюць у межах сваіх правілаў. Аднак гэтая суцэльная забарона ежы на могілках, якая сёння ідзе ад святароў, успрымаецца ў штыкі носьбітамі традыцыі, якія кажуць: «Не мы гэта прыдумалі, не на нас гэта скончыцца», — піша этнакультуролаг Таццяна Валодзіна.

Цікавым падаецца дайджэст навін паганскага руху з суседніх краін, а таксама заходняй Еўропы. Напрыклад, вы ведалі, што ў Латвіі цалкам адсутнічала традыцыя галашэння па нябожчыках? «Яшчэ і па сёння старыя вяскоўцы кажуць не плакаць ля нябожчыка, бо яму тады будзе «мокра ляжаць», неспакойна, цяжка. А калі памерламу ў магіле неспакойна, тады, паводле латышскіх вераванняў, ён можа прыходзіць да жывых і непакоіць іх».

Цікавая навіна з Цвярской вобласці Расіі, дзе выйшаў «Толковый словарь жарковского языка». Яго аўтарам стаў Сяргей Голубеў — старшыня Заканадаўчага сходу Цвярской вобласці. Адзначаецца, што жаркаўскія гаворкі вельмі блізкія да беларускіх.

На дадзены момант альманах прадаецца ў краме «Рагна» ў Мінску, аднак яго могуць даставіць вам і па пошце пры папярэдняй замове.

Каментары34

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць