Афіша2525

5 прычын пабачыць «Кнігу Ілая» па-беларуску

Паказы — 28—30 красавіка, кінатэатр «Масква» (пр. Пераможцаў, 13). Пачатак сеансаў — 19:00.

У пятніцу, 28 красавіка у кінатэатры «Масква» пачынаюцца паказы фільма «Кніга Ілая» па-беларуску. Іх арганізуе праект «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom.

Арганізатары склалі спіс з 5 пунктаў, чаму гэтыя паказы варта наведаць.

1. Мова

Праект «Беларускія ўікэнды» адзіны ў Беларусі ладзіць паказы фільмаў у кінатэатрах па-беларуску. Яшчэ нядаўна гэта было фантастыкай, а сёння — рэальнасць!

2. Чарнобыль

Фільм «Кніга Ілая» распавядае пра свет пасля ядзернай катастрофы. Для беларусаў гэта тэма зразумелая як для нікога іншага. Паказы адмыслова прымеркаваны да гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Перад гледачамі выступіць запрошаны госць, ліквідатар аварыі на ЧАЭС, вядомы мастак Лявон Грышук.

3. Акцёры

Выбітны акцёрскі склад. У галоўных ролях заўжды пераканаўчы Дэнзел Вашынгтон і геніяльны Гэры Олдмен. Кампанію ім нечакана склалі знакаміты музыка Том Уэйтс (у ролі гандляра-інжынера) і Дамблдор Майкл Гэмбан у ролі пажылога канібала. З беларускага боку таксама цудоўныя акцёры агучвалі фільм: Павал Харланчук, Ганна Хітрык, Алесь Малчанаў, Святлана Цімохіна, Зміцер Саладуха, Уладзімер Глотаў.

4. Атмасфера

Крытыкі асабліва адзначаюць выкшталцона створаную атмасферу постапакаліптычнага свету. Доўгія праходы галоўнага героя дазваляюць нам у падрабязнасцях разглядзець свет пасля ядзернай катастрофы, і стваральнікі фільма не пашкадавалі дэталяў.

5. Каштоўнасці

Фільм кажа пра сапраўды важныя рэчы: нашу адказнасць за тое, якім будзе свет заўтра; прымушае паразважаць пра бяздумнае спажыванне; пра важнасць веры; пра тое, што ўсё, нават Біблію, можна выкарыстоўваць як на дабро, так і на зло. І пра тое, што недастаткова чытаць правільныя словы, трэба імі жыць.

Больш інфармацыі на kinakong.by.

Квіткі можна набыць у касах кінатэатра і на bycard.by.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Выкладчыцу вакалу з Гатава асудзілі за палітыку1

Беларуска зрабіла гарод у варшаўскай кватэры10

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе8

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць