Грамадства

Данілаў з турмы заклікае пісаць лісты фігурантам «Справы патрыётаў»

Пра тое, як сябе адчувае, што чытае, а таксама пра свае патрэбы піша Віктар Данілаў, абвінавачаны паводле артыкулаў 293-1 ды 287 Крымінальнага кодэксу.

У лісце да сябра Данілаў піша, што трымаецца добра, настрой бадзёры. Згадвае, што «знаходжанне тут — не самы цікавы час, але гэта выпрабаванне, якое варта прайсці». Таксама Віктар дзякуе за падтрымку з волі, якая адчуваецца і за турэмнымі мурамі.

Галоўная нястача адчуваецца ў інфармацыі. З прэсы хлопец атрымлівае «Вячэрні Мінск», які называе «адавай газетай» ды «агратрэшам». Ратуюць кнігі, якія ёсць у турэмнай бібліятэцы: Караткевіч, Сянкевіч, Даўлатаў, Ніцшэ… «Без кніг быў бы сапраўдны «Дзень Сурка», — піша Данілаў.

На харчаванне не скардзіцца: кашы, супы, бігус. Зрэшты, турэмнае харчаванне мала адрозніваецца ад вайсковага, таму для Віктара тут нічога новага няма. «Усё ў лепшых традыцыях», — рэзюмуе аўтар ліста.

Пра асабістыя патрэбы Данілаў нічога не піша, адно просіць падтрымліваць іншых хлопцаў, фігурантаў «Справы патрыётаў»: «Што да патрэбаў — калі ласка, пішыце нашым зняволеным хлопцам лісты і паштоўкі! Ім гэта зараз вельмі трэба. Гэта грэе і надае веры ў нашу агульную Справу».

Нагадаем, што Віктар Данілаў быў затрыманы 21 сакавіка, дзверы ў яго кватэру былі выламаныя спецназам КДБ «Альфа». Хлопца спачатку ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, пасля перавялі ў СІЗА №1 МУС (Валадарка). Віктар быў інструктарам «Чырвонага Крыжа» ды вёў гурток па дапрызыўнай падрыхтоўцы ў адной з мінскіх школаў, дапамагаў у распаўсюдзе выданняў «Кнігазбору». На волі ў яго засталася нявеста Юля.

Напісаць хлопцу можна па адрасе: 220050, Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1, Данілаву Віктару Канстанцінавічу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу39

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?43

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па ГПЗ у Арэнбургскай вобласці

Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты43

У акупаваным Севастопалі знікла святло5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу39

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць