Свет

У Эстоніі пачынаюцца найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні з удзелам 2000 вайскоўцаў з іншых краін NATO

У Эстоніі ў панядзелак пачынаюцца вайсковыя вучэньні «Вясновы шторм» з удзелам каля 9 тысяч вайскоўцаў Эстоніі, а таксама дзяржаваў-саюзьнікаў па NATO і партнэраў. Падобныя вучэньні праводзяцца ўжо ў 15 раз, але цяперашнія — самыя буйныя ў параўнаньні з папярэднімі манэўрамі.

У асноўным вайсковыя гульні пройдуць на поўначы і паўночным усходзе краіны, а таксама і ў іншых месцах, паведамляе прэс-служба галоўнага штабу Сілаў абароны Эстоніі.

«Перш за ўсё, «Вясновы шторм» — гэта іспыт на сталасьць для вайскоўцаў тэрміновай службы, якія пакажуць, чаму яны навучыліся. Гэта вучэньні ўзброеных сілаў Эстоніі, у якіх усё большы ўдзел прымаюць і хаўрусьнікі — сёлета больш за 2000 салдат, — сказаў камандуючы Сіламі абароны генэрал Рыха Тэрас. — Асабліва важна, што наша 1-я пяхотная брыгада зможа адпрацоўваць узаемадзеяньне з хаўрусьнікамі зь Вялікай Брытаніі, Францыі і Даніі».

У асноўным у «Вясновым шторме» задзейнічаныя пяхотныя часьці і падразьдзяленьні, але да вучэньняў будуць прыцягнутыя таксама ваенна-марскія і ваенна-паветраныя сілы.

У вучэньнях удзельнічае цяжкая баявая тэхніка Сілаў абароны Эстоніі, а таксама танкі M1A2 Abrams, Challenger 2 і Leclerc, баявыя машыны пяхоты Warrior, Bradley, VBCI саюзьнікаў па NATO.

Акрамя брытанцаў, французаў, датчан і амэрыканцаў, што базуюцца ў ваенным гарадку Тапа, у Эстонію адмыслова для ўдзелу ў вучэньнях прыбываюць салдаты і афіцэры з Канады, Нямеччыны, Нідэрляндаў, Польшчы, Фінляндыі, Швэцыі, Латвіі, Літвы, Украіны і Грузіі. З паветра іх падтрымліваюць авіяцыйныя сродкі з ЗША, Польшчы, Бэльгіі і Гішпаніі. Завершацца манэўры 25 траўня на Цэнтральным палігоне Сілаў абароны Эстоніі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?2

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Усе навіны →
Усе навіны

На фільм «Класная» загоняць усіх16

Максім Вінярскі: Смешна чуць, што пратэсты 2020‑га адбыліся спантанна4

У Іўеўскім раёне фотапастка зафіксавала янота-паласкуна1

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Арастовіч заявіў, што аддаў бы Расіі чатыры вобласці і Крым50

Іван Краўцоў напісаў кнігу з успамінамі пра выбары-202018

Іна Мацыенка знайшлася1

«Турма многіх робіць лепшымі. Ніхто не дакажа мне адваротнае». Палітвязень Гунь адказаў Паўлючэнку41

Вы дакладна здзівіцеся: у Мінск хадзіў аўтобус з сапраўднымі ложкамі для пасажыраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?2

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць