Пяць чалавек загінулі мінулай суботай у дарожна‑транспартным здарэньні на адным з скрыжаваньняў Ліды.
Пяць чалавек загінулі мінулай суботай у дарожна‑транспартным здарэньні на адным з скрыжаваньняў Ліды.
Віноўнікам ДТЗ стаў кіроўца аўтамашыны «Міцубісі», які, ня справіўшыся з кіраваньнем, выехаў на сустрэчную паласу руху й урэзаўся ў «Аўдзі», якая там ехала. У гэтай машыне знаходзілася сям’я: муж з жонкай і двума маленькімі дзецьмі, кіраваў аўтамабілем бацька жонкі.
У выніку сутыкненьня два пасажыры «Аўдзі» сканалі на месцы, яшчэ трое ад атрыманых раненьняў памерлі ў бальніцы. У салёне «Міцубісі» таксама знаходзіліся пяцёра чалавек, усе яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці.
Па гэтым факце ўсчатая крымінальная справа, праводзіцца разьбіральніцтва.
Каментары