Беларускі дзяржаўны цырк правёў праверку па факце падзення расійскай гімнасткі падчас выканання нумара без страхоўкі. Прычынай падзення стаў чалавечы фактар, парушэнняў з боку цырка не выяўлена.
Праверку па факце падзення гімнасткі пачалі на наступны дзень пасля інцыдэнту. Як устаноўлена, усё адбылося выпадкова: у артысткі падчас выканання нумара саслізнула рука, калі яна выконвала перахоп. «Гэта проста чалавечы фактар, выпадковасць», - заўважылі ў прэс-службе. Пры гэтым ніякіх парушэнняў з боку цырка выяўлена не было.
Як паведамлялася, інцыдэнт з падзеннем гімнасткі з вышыні падчас прадстаўлення ў мінскім цырку адбыўся 19 красавіка. Дзяўчына выступала разам з мужам. Пасля падзення яе вынеслі з манежа на руках і адправілі ў бальніцу. У гімнасткі быў пералом прамянёвай косці левай рукі (каля кісці) і лёгкае страсенне мозгу.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары