Грамадства2525

Нашто за бюджэтныя грошы выпісваюцца «Стільные пріческі» і «Караваны історій»

У «ідэалагічны камплект» беларускіх дзяржаўных установаў уваходзіць і абавязковая падтрымка айчыннай прэсы. Хочаш ці не — але выпісвай. Прычым, калі настаўнікаў прымушаюць падпісвацца на «Настаўніцкую газету» за іх уласныя грошы, то дзяржаўныя ўстановы да таго ж яшчэ масава закупаюць стосы розных газет і часопісаў. На перыядычныя выданні дзяржаўнымі арганізацыямі выдаткоўваюцца вялізныя грошы — рахунак ідзе на тысячы даляраў.

Інфармацыя пра падпіскі ёсць у адкрытым доступе. Прагледзеўшы сайты дзяржзакупак, можна зрабіць цікавыя высновы.

Напрыклад, Акадэмія МУС выдаткоўвае на прэсу 18 тысяч рублёў (каля $9 тысяч). І гэта толькі на другое паўгоддзе 2017 года. Адпаведна, за год сума падвойваецца.

Акадэмія выпісвае 146 беларускіх выданняў і 105 — расійскіх.

Прычым выпісваецца абсалютна ўсё. Калі можна яшчэ зразумець вялікі шэраг профільных выданняў, то пэўныя выклікаюць здзіўленне. Навошта Акадэміі МУС патрэбны, напрыклад, расейскі жаночы часопіс «Караван гісторый»?

Ну і не забываемся пра стандартны набор дзяржаўных газет кшталту «Рэспубліка», «Советская Белоруссія» ці «Звязда».

«Усе выданні патрэбныя для вучэбнага працэсу», — запэўнівае «Нашу Ніву» Жанна Швед, загадчыца бібліятэкі Акадэміі МУС.

Праўда, патлумачыць, хто фарміруе спіс (і навошта ў навучальным працэсе будучага міліцыянта часопіс «Караван гісторый») Жанна Швед не змагла.

«Спіс фарміруюць людзі, якія зацікаўленыя ў гэтым часопісе. Увогуле, што вы хочаце? Я не хачу гаварыць на гэтую тэму, тое нашыя працоўныя моманты», — сказала Швед.

Увогуле, сілавікі на прэсе не эканомяць. Забяспечваюць свежымі газетамі і будучых прапаршчыкаў.

114 Гвардзейская школа па падрыхтоўцы прапаршчыкаў і спецыялістаў харчовай службы выдаткоўвае 19 804 рублі (амаль $10 тысяч) на 330 выданняў.

Акадэмія кіравання пры прэзідэнце выпісвае каля сотні выданняў. Сума — 17 тысяч рублёў (больш за $8 тысяч).

Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка выдаткоўвае на перыядычныя выданні каля 300 тысяч рублёў за паўгоддзе ($150 тысяч). У спісе — амаль 800 выданняў. Здавалася б, абсалютна лагічна — каму ж яшчэ выпісваць перыёдыку, калі не бібліятэцы?

Але ж давайце паглядзім, што за выданні.

Часопісы «J&W / Ювелирные украшения и часы. Jewels & Watches», «Fashion Collection», Harper's Bazaar, «Sandra. Вязание», «Susanna-рукоделие», «Wedding (Свадьба)». А ці патрэбны тэхнічнай бібліятэцы часопіс «Стільные пріческі»?

Пры гэтым задача тэхнічнай бібліятэкі сфармулявана так: «Фарміраванне найбольш поўнага ў рэспубліцы фонду айчыннай і замежнай літаратуры па тэхніцы, тэхналогіі, эканоміцы прамысловасці і сумежных галінах, фонду патэнтавых, нарматыўных дакументаў па стандартызацыі і прамысловых каталогаў».

Ну і, натуральна, не адстаюць і чыноўнікі.

Адміністрацыя Ленінскага раёна Мінска — 9500 рублёў (амаль $5 тысяч). Навошта? Першамайскі раён — 6800 рублёў (каля $3,5 тысячы). Савецкі раён — 12 тысяч рублёў ($6,5 тысячы).

Тое ж самае і ў рэгіёнах. Напрыклад, адміністрацыя Ленінскага раёна Бабруйска выдаткуе 6800 рублёў ($3,5 тысячы). Адміністрацыя Навабеліцкага раёна Гомеля — 2 тысячы рублёў (каля $1000).

«У адміністрацыі павінна быць падпіска на розныя выданні. Чаму вы лічыце, што яны не спатрэбяцца»?

Гэтая сума — тая, на якую мы разлічвалі. Але, магчыма, падпіскі той не будзе, бо кепска фінансуюць у гэтым годзе. Пакуль мы спланавалі бюджэт толькі на выданні, які нас, як орган кіравання, прымушаюць выпісваць. Гэта дзяржаўныя газеты: «Советская Белоруссія», «Рэспубліка», плюс гарадскія газеты. Нам рэкамендуюць падпісвацца на гэтыя выданні. Але фінансаў мала, таму будзем глядзець пазней, ці будзе падпіска, — патлумачыла «Нашай Ніве» Іна Нікітка, галоўны бухгалтар адміністрацыі Ленінскага раёна Бабруйска.

Жанчына настойвае, што прэса чыноўнікам патрэбная.

«Канечне, нашы супрацоўнікі чытаюць газеты. Яны выступаюць у калектывах, вядзецца ж ідэалагічная праца, вядзецца метадычнае кіраўніцтва рознымі пытаннямі. Чытаюць усе раздзелы: і заканадаўчыя акты, і што адбываецца ў свеце, і ў краіне. У кожнага ёсць свае абавязкі, і ў межах гэтага структурныя падраздзяленні выпісваюць выданні», — паведаміла Нікітка.

Каментары25

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ6

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман дапускае ахалоджванне адносін паміж Лукашэнкам і Пуціным7

Выбух у доме ў Маскве — ёсць загінулыя4

Беларуска вярнулася ў вёску пасля 20 гадоў жыцця ў Аўстрыі і робіць казіны сыр9

У Мінску закрылася вядомая пельменная2

Трамп паабяцаў, што не збіраецца балатавацца на трэці тэрмін8

Пасажыры самалёта ўпалі ў балота з алігатарамі і правялі там два дні. Як яны выжылі?1

Пад Магілёвам зносяць недабудаваны храм, які абаранялі расійскія чарнасоценцы11

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе прайшлі затрыманні сярод кіраўніцтва3

Паўднёвы ўсход Беларусі накрывае моцная бура2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ6

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць